Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.

Яраслаў Захаравіч Шырнюк нарадзіўся 12 снежня 1914 года ў вёсцы Няневічы Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Чарнаўчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была ў бежанцах у сувязі з надышоўшым фронтам Першай сусветнай вайны. Вярнуліся яны ў 1919 годзе, вёска была спалена, давялося з нуля аднаўляць гаспадарку.

Дадатковая інфармацыя

Павел Васільевіч Пранягін нарадзіўся 28 студзеня 1916 года ў сяле Антонаўка (цяпер Самарскага раёна, Татарстан, Расія) у сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло на беразе Волгі. Закончыў матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, пачаў працаваць настаўнікам Камска-Усцінскай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны на курсы малодшых лейтэнантаў Казанскага пяхотнага вучылішча.

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі нарадзіўся 20 кастрычніка 1836 года ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і небагатага памешчыка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пінскім дваранскім вучылішчы і Мінскай гімназіі, якую скончыў з сярэбраным медалём.

Сігізмунду не было і шаснаццаці гадоў, калі ён паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы браў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Гэта прыцягнула ўвагу царскай аховы, і юнак вымушаны быў пакінуць вучобу і выехаць дадому.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 244 з 364