Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

У ходзе Паўночнай вайны Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй Бярэсце (цяпер горад Брэст) было ў 1706 годзе захоплена і спустошана шведскімі войскамі. Горад збяднеў і згубіў сваё значэнне. Дзякуючы знаходжанню ў Бярэсці ўладаў павета і ваяводства, захавалася яго права на самакіраванне. Паменьшалася колькасць яго жыхароў, у заняпад прыйшлі рамесная вытворчасць і гандаль. Толькі ў другой палове XVIII ст. пачалося ажыўленне эканомікі. Горад стаў галоўным рачным портам на Заходнім Бугу, праз які экспартавалі зерне, пяньку, лес і іншыя тавары.

Дадатковая інфармацыя

Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў мястэчку Крывошын Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў чатыры класы мясцовага народнага вучылішча.

Брэсцкая мужчынская гімназія – сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова была заснавана ў 1865 годзе ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) як 4-класная прагімназія. Налічвала каля 160-ці навучэнцаў.

Дадатковая інфармацыя

У глыбінцы Беларускага Палесся, у мястэчку Давыд-Гарадок Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у 1830 годзе была створана суднабудаўнічая верф. Тут на рацэ Гарынь на прамысловай аснове выраблялі драўляныя вёсельна-парусныя судны рачнога кабатажу грузападымальнасцю 30–60 тон, якія выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў па рэках і каналах Палесся. Уладальнікам верфі была кампанія мясцовых купцоў.

Дадатковая інфармацыя

Станіслаў Іванавіч Яворскі нарадзіўся 16 красавіка 1915 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Тэатральнаму мастацтву навучаўся ў студыі (мастацкі кіраўнік Леў Маркавіч Літвінаў) пры Беларускім першым дзяржаўным тэатры (БДТ-1), якую скончыў у 1938 годзе. Студыя дзейнічала ў 1936–1938 гадах, яе закончылі таксама народная артыстка СССР і БССР Галіна Кліменцьеўна Макарава, народны артыст БССР Сяргей Сцяпанавіч Бульчык і інш.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 283 з 359