Спадчына
28 верасня 2021 г. — 235 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Мікітавіча Бегічава (1786–1855), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка
Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бегічаў Дзмітрый Мікітавіч, Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Пісьменнікі, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
21 жніўня 2021 г. — 65 гадоў з дня стварэння Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі (Пружанскі р-н; 1956)
На базе саўгаса «Белавусаўшчына» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці 21 жніўня 1956 г. была створана Брэсцкая дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая станцыя, падначаленая Дзяржаўнаму аграпрамысловаму камітэту БССР. З 1986 г. з’яўлялася галаўной арганізацыяй Брэсцкага навукова-вытворчага аб’яднання па сельскай гаспадарцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мелісевіч Яўгенія Андрэеўна, Макарчук Марыя Рыгораўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны, Белавусаўшчына
- Прадметы Вопытныя станцыі, Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
- Установы Брэсцкая абласная вопытная станцыя
25 красавіка 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Яфрэма Яўсеевіча Сакалова (1926), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся 25 красавіка 1926 г. у вёсцы Равячына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1944–1950 гг. служыў у Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Затым працаваў шафёрам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы БСГА. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сакалоў Яфрэм Яўсеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Брэст
- Прадметы Палітычныя дзеячы, Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі абкам КПБ
1 ліпеня 2021 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Пазднякова (1896–1949), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Сяргей Пятровіч Пазднякоў нарадзіўся 1 ліпеня 1896 г. у сяле Дзягцянка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (цяпер Сасноўскага раёна Тамбоўскай вобласці) у сялянскай сям’і Пятра Пятровіча і Анастасіі Яфімаўны Паздняковых. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1918–1922 гг. — у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны, у 1919 г. скончыў камандзірскія курсы. У 1932 г. паўторна прызваны ў армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пазднякоў Сяргей Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Артылерысты, Героі Савецкага Саюза
- Установы
7 красавіка 2021 г. — 40 гадоў з дня заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» (1981)
Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Клачковіч Марыя Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Прафесійна тэхнічныя вучылішчы, Прафесійныя ліцэі, Установы адукацыі
- Установы Кобрынскі прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання