Спадчына
2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Гдалія Алона (1901–1950), ізраільскага гісторыка, даследчыка Талмуда і гісторыі эпохі Другога Храма, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Гдалія Алон нарадзіўся ў 1901 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і равіна Нахмана Рагазніцкага і насіў першапачаткова прозвішча Рагазніцкі. Вучыўся ў некалькіх іешывах, у т. л. (з 1913 г.) у вядомай Слабодскай іешыве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Алон Гдалія
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Гісторыкі, Іўдаісты, Вучоныя
- Установы
8 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сінчука (1956), гісторыка, археолага, нумізмата
Іван Іванавіч Сінчук нарадзіўся 8 сакавіка 1956 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1981 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна са спецыялізацыяй «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) у 1983–1984 гг.
22 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з дня гераічнай абароны Беларусі лётчыкамі 33-га знішчальнага авіяпалка (г. Пружаны; 1941)
Перад Вялікай Айчыннай вайной у г. Пружаны Брэсцкай вобласці дыслацыраваўся 33-і знішчальны авіяполк 10-й змяшанай авіядывізіі 4-й арміі. Камандзірам авіяпалка быў маёр Мікалай Іванавіч Акулін.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гудзімаў Сцяпан Мітрафанавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Ваенныя лётчыкі
- Установы
22 лютага 2021 г. — 75 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (1946)
У 1921–1948 гг. існаваў «Асаавіяхім» (таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву), потым яго раздзялілі на асобныя таварыствы. У першыя пасляваенныя гады структуры абароннага таварыства прыступілі да ваеннага навучання насельніцтва, падрыхтоўкі рэзерваў для Узброеных Сіл. У буйных гарадах ствараліся аўтамабільныя школы, у райцэнтрах — іх падраздзяленні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Таварыствы, Грамадскія арганізацыі
- Установы ДТСААФ
18 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора аб заканчэнні Польска-савецкай вайны (Латвія; 1921)
У пачатку 1919 г. Польшча пры ваенна-матэрыяльнай падтрымцы краін Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік — Польска-савецкую вайну. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У сакавіку – красавіку занялі Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Віленская дэкларацыя, прынятая польскім сеймам 2 мая, сцвярджала, што «бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельная».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Польска савецкая вайна 1919–1920, Савецка польская вайна 1920, Рыжскі мірны дагавор 1921
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Мірныя дагаворы
- Установы