Спадчына
28 лістапада 2020 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Блока (1880–1921), рускага паэта
Аднаго з пачынальнікаў савецкай паэзіі Аляксандра Блока, жыхара Санкт-Пецярбурга, жыццёвыя і творчыя шляхі звязвалі з Беларуссю. Паэт неаднаразова праязджаў праз Мінск і Брэст-Літоўск, кіруючыся ў Варшаву, дзе жыў і спачыў яго бацька, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Блок Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Калбы, Лапаціна
- Прадметы Паэты
- Установы
30 кастрычніка 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986), скульптара, народнага мастака БССР
Андрэй Ануфрыевіч Бембель нарадзіўся 30 кастрычніка 1905 г. у г. Веліж Віцебскай губерні (цяпер у Смаленскай вобласці, Расія). Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924–1927). З 1927 г. пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. У 1931 г. скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў імя І. Рэпіна. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры, шмат увагі надаваў аднаму з самых складаных відаў скульптуры — барэльефу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бембель Андрэй Ануфрыевіч
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкая крэпасць герой
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Скульптары, Манументы, Мемарыяльныя комплексы
- Установы
14 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Юркевіча (1910–1985), акцёра, заслужанага артыста БССР (1966)
Сяргей Пятровіч Юркевіч нарадзіўся 14 снежня 1910 г. у Баку (Азербайджан), калі яго бацькі-акцёры былі там на гастролях. Бацька, Пётр Паўлавіч Юркевіч, з дваран, сын украінскага акцёра, выпускнік тэатральнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, працаваў у Кіеўскім тэатры музычнай камедыі. Маці, Вера Васільеўна Калтаноўская, з дваран, актрыса і дачка актрысы. З малых гадоў Сяргея прывучалі да сцэны, да музыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юркевіч Сяргей Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Акцёры, Заслужаныя артысты
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
12 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі
Творы Андрэя Макаёнка, прызнанага аўтара п’ес, вядомага і паважанага ў грамадстве, паспяхова ставіліся Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ, вельмі цёпла ўспрымаліся гледачамі. У 1954 г. на рэпетыцыях п’есы «Выбачайце, калі ласка!» прысутнічаў аўтар.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Макаёнак Андрэй Ягоравіч, Сцепчанка Уладзімір Апанасавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Лунінецкі раён, Любань
- Прадметы Пісьменнікі, Драматургі
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
6 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Гуршчанкова (1950), мастака
Мікалай Ігнатавіч Гуршчанкоў нарадзіўся 6 лютага 1950 г. у вёсцы Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Маляваць любіў з дзяцінства. Скончыў Патапаўскую сярэднюю школу. Працаваў на заводзе «Гомсельмаш» і адначасова займаўся ў студыях выяўленчага мастацтва ў педагогаў Віктара Казачэнкі і Валянціны Пакацішынай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гуршчанкоў Мікалай Ігнатавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы