Спадчына
30 кастрычніка 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча (1965), доктара гістарычных навук, прафесара
Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 30 кастрычніка 1965 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу, адслужыў у Савецкай арміі, затым паспяхова скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1990). Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 21 г. Брэста (1990–1992).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Рубель, Брэст
- Прадметы Гісторыкі, Вучоныя, Прафесары
- Установы
24 лістапада 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Мультана (1900–1975), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 г. у вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мультан Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Бараны
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ваенныя дзеячы, Генералы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
1 лістапада 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Канстанцінаўны Каліны (1925–1994), беларускай дзіцячай пісьменніцы
Клаўдзія Канстанцінаўна Белявец (творчы псеўданім Каліна) нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і вясковага настаўніка Канстанціна Антонавіча Беляўца. Гадавалася ў атмасферы шанавання роднага беларускага слова, народных песень і традыцый. Скончыла польскую сямігадовую школу (1932–1939), затым Чарнаўчыцкую сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла з бацькамі, пазбегла вывазу на прымусовыя работы ў Германію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каліна Клаўдзія Канстанцінаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Блювінічы
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
6 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Калільца (1920–1995), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Калілец Іван Міхайлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Пінскае партызанскае злучэнне, Брэсцкае партызанскае злучэнне
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь, Брэст
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
21 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Фяцісава (1920–1994), мастака, заслужанага работніка культуры БССР (1989)
Іван Якаўлевіч Фяцісаў нарадзіўся 21 кастрычніка 1920 г. у пасёлку Тума Разанскай вобласці (Расія). Дастатак у доме быў невялікі, але на дзяцей дабратворна ўплывала атмасфера сямейнага свету, працавітасці, парадку, дружбы і ўзаемнай любові. У доме любілі кнігі, пастаянна чыталі ўслых дзецям. Дзеці былі зусім малымі, калі Стэфаніда Іванаўна страціла мужа, не стала прытулку і сродкаў да існавання, сям’я блукала па чужых кутах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Фяцісаў Іван Якаўлевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Заслужаныя дзеячы, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі
- Установы