Спадчына
28 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Заматаева (1941–2012), паэта
Іван Іванавіч Заматаеў нарадзіўся 28 жніўня 1941 г. у пасёлку Елацьяма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне, засталіся чацвёра дзяцей, Ваня быў самы малодшы. Дзяцінства было галодным, але шчаслівым. У юнацтве пачаў пісаць пра хараство бэзавага захаду, гарэзлівасць юнацкіх думак, зачараванне кожнай парой года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Заматаеў Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Паэты
- Установы
19 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Ханчука (1951), геолага, акадэміка Расійскай акадэміі навук
Аляксандр Іванавіч Ханчук нарадзіўся 19 верасня 1951 г. у г. Маларыце Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай геалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) і быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе праходзіў пераддыпломную практыку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ханчук Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Геолагі, Вучоныя, Дактары навук, Акадэмікі
- Установы
3 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Куксы (1951–2014), пісьменніцы, педагога
Валянціна Міхайлаўна Кукса (у дзявоцтве Леанюк) нарадзілася 3 студзеня 1951 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька працаваў манцёрам сувязі рачнога транспарту Пінскага параходства. Вясковае выхаванне змалку навучыла цярплівасці, адказнасці, у поце здабываць свой хлеб. Васьмігадовая школа была ў Гнеўчыцах, а вось у дзесяцігодку прыйшлося хадзіць у суседні Крытышын.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кукса Валянціна Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Гнеўчыцы, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Педагогі
- Установы
24 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Кузаўкі (1905–1990), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кузаўка Рыгор Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Прылукі, Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Узельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Падпольшчыкі
- Установы
23 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Мікалаевіча Мельніка (1950), ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мельнік Павел Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Бродніца
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Сельская гаспадарка, Калгасы, Дырэктары
- Установы Дастоева, ААТ «Дастоева»