Спадчына
10 красавіка 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Гаўрыіла Станіслававіча Здановіча (1900–1984), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза
Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў мястэчку Крывошын Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў чатыры класы мясцовага народнага вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Здановіч Гаўрыіл Станіслававіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Крывошын
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2015 г. – 150 гадоў з часу заснавання (1865) у г. Брэсце чатырохкласнай прагімназіі (цяпер будынак гімназіі – адзін з корпусаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна)
Брэсцкая мужчынская гімназія – сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова была заснавана ў 1865 годзе ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) як 4-класная прагімназія. Налічвала каля 160-ці навучэнцаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Гімназіі
- Установы Брэсцкая мужчынская гімназія
2015 г. – 185 гадоў з часу заснавання суднабудаўнічай верфі ў г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна (1830)
У глыбінцы Беларускага Палесся, у мястэчку Давыд-Гарадок Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у 1830 годзе была створана суднабудаўнічая верф. Тут на рацэ Гарынь на прамысловай аснове выраблялі драўляныя вёсельна-парусныя судны рачнога кабатажу грузападымальнасцю 30–60 тон, якія выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў па рэках і каналах Палесся. Уладальнікам верфі была кампанія мясцовых купцоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Прадпрыемствы
- Установы Давыд Гарадоцкая суднаверф
16 красавіка 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Станіслава Іванавіча Яворскага (1915–1988), акцёра, заслужанага артыста Беларусі (1959)
Станіслаў Іванавіч Яворскі нарадзіўся 16 красавіка 1915 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Тэатральнаму мастацтву навучаўся ў студыі (мастацкі кіраўнік Леў Маркавіч Літвінаў) пры Беларускім першым дзяржаўным тэатры (БДТ-1), якую скончыў у 1938 годзе. Студыя дзейнічала ў 1936–1938 гадах, яе закончылі таксама народная артыстка СССР і БССР Галіна Кліменцьеўна Макарава, народны артыст БССР Сяргей Сцяпанавіч Бульчык і інш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Яворскі Станіслаў Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск, Пінск
- Прадметы Акцёры, Заслужаныя артысты
- Установы
9 красавіка 2015 г. - 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іосіфавіча Паўлючука (1925–2008), дзяржаўнага дзеяча БССР
Уладзімір Іосіфавіч Паўлючук нарадзіўся 9 красавіка 1925 года ў вёсцы Вочкі Збіражскай гміны Кобрынскага павета (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У сялянскай сям’і Паўлючуков было пяцёра дзяцей, Валодзя – старэйшы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Паўлючук Уладзімір Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Вочкі
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы