Спадчына
28 верасня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1954) Таццяны Аляксандраўны Грышко, спартсменкі (інваспорт, стральба з лука), чэмпіёнкі ІХ Паралімпійскіх гульняў (1992, Барселона)
Таццяна Аляксандраўна Грышко нарадзілася 28 верасня 1954 года ў в. Бакінічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З васьмі гадоў у Таццяны ў выніку поліяміэліту паралізаваны ногі. Школьную праграму асвойвала ў асноўным на даму. Сярэднюю школу скончыла ў спецшколе-інтэрнаце.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грышко Таццяна Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Бакінічы
- Прадметы Спартсмены, Чэмпіёны Паралімпійскіх гульняў
- Установы
6 ліпеня 2014 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грыцаўца (1909–1939), удзельніка вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг., першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)
Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся 6 ліпеня 1909 года ў в. Бараўцы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Першай сусветнай вайны сям’я Грыцаўца перабралася ў пасёлак Шуміха Курганскай вобласці, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацкія гады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыцавец Сяргей Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Бараўцы
- Прадметы Героі Савецкага Саюза
- Установы
18 жніўня 2014 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Валасевіча (1909–1941), удзельніка савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1940)
Іван Іванавіч Валасевіч нарадзіўся 18 жніўня 1909 года ў вёсцы Ціхны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Першамайскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рабочых.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Валасевіч Іван Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Ціхны
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
Кастрычнік 2014 г. – 70 гадоў з часу адкрыцця (1944) у г. Брэст медыцынскага каледжа
Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Паляпшэнне стану здароўя насельніцтва патрабавала вялікай колькасці медыцынскіх работнікаў. Сваю працу па падрыхтоўцы медыцынскіх спецыялістаў сярэдняга звяна «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» пачаў у кастрычніку 1944 года як фельчарска-акушэрская школа. Дзейнасць школы затым была зацверджана Загадам Народнага Камісарыята аховы здароўя СССР № 91 ад 9 лютага 1945 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Каледжы
- Установы Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж
25 верасня 2014 г. – 50 гадоў з часу адрыцця (1964) ў г. Брэсце кінатэатра «Маяк»
Культурнае развіццё горада Брэста ў 1960-я гады было накіравана на ўмацаванне і ўдасканаленне ўсіх форм культурна-масавай работы. У сярэдзіне 1960-х гадоў у гораде працавалі ўжо шэсць кінатэатраў, у тым ліку нядаўна пабудаваны «Маяк».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кінатэатры
- Установы Брэсцкі кінатэатр «Маяк»