Чацвер, 05 Май 2016 10:26

Узоры жыцця творцы-земляка

3 мая ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы адбылася творчая вечарына «Беларускія ўзоры», прысвечаная 85-годдзю паэта, байкапісца, народнага майстра лозапляцення Міколы Валошчыка. На свяце прысутнічалі чытачы бібліятэкі, удзельнікі клубаў пры бібліятэцы «Вдохновение» і «Паэтычная хатка», вучні СШ № 3 і выхаванцы Белаазёрскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі.

 

 

Удзельнікі мерапрыемства бліжэй пазнаёміліся са сваім земляком, даведаліся пра яго лёс, жыццёвы клопат, творчыя заняткі, разгадалі сакрэт бурлівай творчай энергіі, якая суправаджае гэтага чалавека на працягу ўсяго жыцця.

У выкананні вучняў прагучалі вершы і байкі Міколы Віцязя (літаратурны псеўданім Міколы Валошчыка), якія суправаджаліся мультыпрэзентацыяй. Навучэнцы каледжа пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Казлюка прадэманстравалі майстар-клас пляцення кошыкаў з лазы.

Выступленне самога юбіляра і гасцей вечарыны А. Казлюка, Н. Жмачынскай, С. Літоўчык-Чурыла, Л. Крывецкай, рассказ загадчыцы бібліятэкі Т. Кузняцовай пра жыццёвы і творчы лёс Міколы Антонавіча раскрылі асобу юбіляра, паказалі непаўторнасць людскіх талентаў, якімі багатая наша Бярозаўшчына. А малодшаму пакаленню лёс і асоба творцы-земляка паслужаць добрым жыццёвым прыкладам.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2096 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:19