Чацвер, 18 Жнівень 2016 10:32

«Я ў душы сваёй шукаю словы…»

«Я ў душы сваёй шукаю словы…» – пад такой назвай адбыўся вечар-партрэт, прысвечаны юбілею хатыніцкай паэткі Ніны Кавальчук. Вечарына, падрыхтаваная бібліятэкай аграгарадка Хатынічы, праходзіла ў мясцовым СДК.

 

Суботнім вечарам 16 жніўня cвяточная зала сабрала ўсіх тых, хто любіць паэзію Ніны Кавальчук: землякоў, шматлікіх сяброў, родных і блізкіх юбіляршы. Віншавалі калегу па пяру і літаратары-землякі Святлана Локтыш, Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева. Гучала шмат паэзіі, музыкі і добрых слоў у адрас імянінніцы. Самадзейныя артысты, знакаміты фальклорна-этнаграфічны гурт «Хатовічы» спявалі песні на словы паэткі. Свае вершы чытала і сама аўтарка. 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1890 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:20