Нядзеля, 29 Май 2016 10:45

Літаратурны дыялог «Мне сніліся вершы...» з Святланай Локтыш

27 мая ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Праскурава прайшоў літаратурны дыялог «Мне сніліся вершы...» з паэткай Ганцаўшчыны, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Локтыш.

 

На юбілейную вечарыну сабраліся прыхільнікі творчасці паэткі, тыя, хто любіць роднае слова і літаратуру. Гучала шмат паэзіі і не толькі Святланы: свае вершы чыталі Аляксей Галаскок, Ніна Таўтын, Вячаслаў Несцярук, Аксана Карповіч і інш. Лірычная паэзія Святланы Локтыш лёгка кладзецца на музыку. Паэтка разам з мужам Георгіем Чыжыкам выканала некалькі аўтарскіх песень. Цікава і карысна для прысутных быў арганізаваны трэнінг «Як навучыцца пісаць?», які правяла паэтка Святлана Локтыш.

Мерапрыемства прайшло ў прыемнай, хатняй атмасферы, напрыканцы якога кожны з прысутных знайшоў для юбіляркі цёплыя словы-пажаданні.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2042 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:20