Нядзеля, 23 Кастрычнік 2016 10:50

Літаратурна-паэтычны час

«И вновь душа поэзией полна» – пад такой назвай 21 кастрычніка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне літаратурнага клуба «Ступени» з удзелам мясцовага паэта Я. М. Макарэвіча. Яўген Мікалаевіч шмат гадоў працаваў настаўнікам па класе баяна ў Бярозаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Яго жыццё вельмі насычана:  ён піша вершы, апавяданні, гумарэскі, гуляе ў шашкі і шахматы.

 

 

Навучэнцы сярэдняй школы № 3 – 6 «А» класа разам з класным кіраўніком Глінскай Ірынай Уладзіміраўнай пазнаёміліся з малой радзімай паэта, даведаліся аб цікавых фактах яго дзяцінства і юнацтва. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы аўтара аб вайне, прыродзе, маці, задавалі паэту самыя розныя пытанні.

Кіраўнік клуба Марыя Уладзіміраўна Бацанава разам з гасцямі падзякавалі аўтару за цікавую сустрэчу і пажадалі яму моцнага здароўя і вялікіх творчых поспехаў. 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2488 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:20