Субота, 18 Сакавік 2017 11:03

Паседжанне клуба юных аматараў паэзіі "Ступені" з літаратурным падарожжам "Маладыя для маладых".

17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне клуба юных аматараў паэзіі "Ступені" з літаратурным падарожжам "Маладыя для маладых".

Навучэнцы 6 "А" СШ № 3 знаёміліся з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі і Расіі: Наталляй Волкавай, Артурам Гіваргізавым і іх вершамі; з Мікалаем Самарскім і яго кнігамі "На качелях между холмами", "Радуга для друга", "Формула добра, з Алегам Пячэрнікавым — самым юным паэтам у Саюзе пісьменнікаў Расіі, які піша вершы з шасцігадовага ўзросту. Зараз яму 12 гадоў і ён мае ўжо тры зборніка вершаў. 

 

Школьнікі  пазнаёміліся і з творчасцю такіх беларускіх пісьменніц, як:  Алена Папко, Кацярына Хадасевіч - Лісава, Алена Масла, Аксана Спрынчан.

Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава "Беларусь и Россия в зеркале книжной культуры" і электронная прэзентацыя "Литературные таланты Беларуси и России".

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1872 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:22