Панядзелак, 29 Май 2017 11:29

Літаратурная сустрэча памяці Міколы Купрэева

25 мая споўнілася 80 год з дня нараджэння паэта Міколы Купрэева (1937-2004). З гэтай нагоды ў Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча памяці земляка-пісьменніка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнік Валерый Гапееў, паэт Мікола Папека, літаратар з Мінска Леанід Галубовіч, які апекуецца літаратурнай спадчынай Міколы Купрэева, дачка паэта Святлана і інш.

Прысутным была прапанавана літаратурна-паэтычная кампазіцыя “Вяртанне вечнага вандроўніка”. Удзельнікі чыталі вершы, распавядалі аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 319 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Чэрвень 2017 10:09