Аўторак, 02 Май 2017 11:58

Займальнае падарожжа па роднаму гораду з дапамогай электроннай прэзентацыі "Я тут жыву"

21 красавіка гасцямі Бярозаўскай дзіцячай бібліятэкі сталі навучэнцы 5 "Б" класа СШ № 1. З дапамогай электроннай прэзентацыі "Я тут жыву" дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па роднаму гораду.

Яны даведаліся, што горад Бяроза размешчаны на рацэ Ясельда, што колькасць насельніцтва горада прыблізна складае 29500 чалавек і што ў ліпені гэтага года Бяроза адзначыць сваё 540-годдзе. Бібліятэкары  распавялі легенды пра паходжанне назвы нашага горада, цікавыя факты пра яго герб. Юныя бярозаўчане пазнаёміліся з помнікамі гісторыі і архітэктуры і здзейснілі завочную экскурсію на прадпрыемствы горада.

 

Бярозаўская зямля багатая на таленавітых людзей. Яна падарыла шмат вядомых імёнаў, такіх як: Анатоль Адамовіч Альшэўскі, Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Раіса Баравікова, і інш. З вялікім задавальненнем  вучні адказвалі на пытанні віктарыны "Што вы даведаліся пра горад Бяроза?".

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2009 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:23