Серада, 29 Лістапад 2017 11:52

"Знакамітыя вучоныя – ураджэнцы Бярозаўшчыны"

Вялікі гонар выклікаюць вучоныя, якія ўносяць значны ўклад у развіццё сваёй краіны, а калі гэта  яшчэ і вучоныя-землякі, то  ўдвая прыемна! Гэтай тэме было прысвечана паседжанне краязнаўчага клуба "Расток", якое адбылося ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пад назвай "Знакамітыя вучоныя – ураджэнцы Бярозаўшчыны”.

24 лістапада для вучняў 8 “А” класа СШ № 2 была прадстаўлена слайд-прэзентацыя "Бярозаўскі след у гісторыі навукі Беларусі". П.В. Горын-Каляда, П.А. Віцязь, В.Д. Друшчыц, В.А. Сычык, В.А. Янушка, Т.С. Сілюк, Г.А. Бродка —плеяда самародкаў-вучоных, якіх падаравала нашай Радзіме бярозаўская зямля. Аб іх дасягненнях дзеці даведаліся з экскурса-дасье "Шлях у будучыню праз настойлівасць і працу", змаглі бліжэй пазнаёміцца з жыццём і навуковай дзейнасцю сваіх землякоў.

Спадарожнікам паседжання стала выстава-прысвячэнне "Навука – розум чалавецтва", а віктарына "Навука для нас" і інтэлектуальная гульня "Кола ведаў" пацвердзілі жаданне маладога пакалення імкнуцца да новых дасягненняў і перамог. 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 391 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Снежань 2017 11:58