Пятніца, 16 Сакавік 2018 16:36

Прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён»

12 сакавіка 2018 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён»

Кніга выйшла пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага.

Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара Бібліятэкі па навуковай працы Ала Міхайлаўна Мяснянкіна. Сустрэчу вёў А. А. Гарбацкі. Ён прадставіў прысутным суаўтараў манаграфіі: дацэнта, кандыдата гістарычных навук Т. М. Тахіян; дацэнта, кандыдата гістарычных навук А. І. Пашковіч; дацэнта, кандыдата эканамічных навук Т. С. Сілюк; дацэнта, кандыдата гістарычных навук А. А. Савіча; правадзейнага члена ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства» А. М. Краўчука. Доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч падвёў вынікі. У канцы выступілі іванаўцы Валерый Мароз і Святлана Гуляева, якія ўнеслі лірычную ноту ў фінал мерапрыемства.

Да сустрэчы была прымеркавана выстава «Малая Радзіма на старонках навуковых даследаванняў», на якой былі прадстаўлены навуковыя манаграфіі, артыкулы з навуковых зборнікаў і артыкулы часопісаў навукоўцаў.

 

Бельская Алена Лявонцьеўна, бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1613 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Май 2018 13:11