Матэрыялы, якія ўвайшлі ў кнігу, публікаваліся ў перыядычным друку амаль паўвека – з 1967 па 2017 год. Аўтар падрабязна распавёў аб творчай працы над кнігай, а таксама пазнаёміў прысутных і гасцей імпрэзы з цікавымі фактамі сваёй біяграфіі. У мерапрыемстве прыняў удзел адказны сакратар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, пісьменнік Валерый Мікалаевіч Гапееў. Прыхільнікі таленту Святаслава Рыгоравіча мелі магчымасць задаць аўтару свае пытанні.