Серада, 18 Ліпень 2018 09:13

Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской...”

7 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской...”.

Выданне расказвае пра людзей, якіх ужо няма побач з намі, але сваёй працай і жыццёвым прыкладам яны пакінулі добры след на зямлі. Пад вокладкай зборніка сабраны замалёўкі, напісаныя бібліятэкарамі раёна. На працягу мінулага года яны друкаваліся на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”.

На мерапрыемстве размова вялася пра таленавітага трэнера Івана Міхайлавіча Турко, доктара-акушэра Марыю Вікенцьеўну Крывянок, настаўніка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Піліпаўну Шыпалаву. У гэты дзень невялічкая зала бібліятэкі была напоўнена хвалюючымі ўспамінамі аб добра вядомых і паважаных у горадзе людзях. Шмат шчырых слоў у адрас галоўных герояў вычарыны выказалі іх родныя, калегі па працы, вучні і проста знаёмыя людзі.

Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры, а на заканчэнне сустрэчы госці ўсе разам праспявалі песню з кінафільма “Весна на Заречной улице”.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1524 разоў Апошняя змена Серада, 18 Ліпень 2018 09:19