Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 11 Снежань 2018 10:48

Творчая сустрэча з нашым земляком, пісьменнікам, публіцыстам і журналістам — Валерыем Мікалаевічам Гапеевым.

7 снежня ў Вялікагацкай сельскай бібліятэцы Івацэвіцкага раёна адбылася творчая сустрэча з нашым земляком, пісьменнікам, публіцыстам і журналістам — Валерыем Мікалаевічам Гапеевым. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале Вялікагацкай школы і ладзілася з нагоды юбілейнага года пісьменніка, у якім яму быў уручаны шэраг літаратурных прэмій. Усе творы Валерыя Гапеева, якія ёсць у бібліятэцы, прачытаны вучнямі і настаўнікамі школы. У кожнага свае думкі наконт прачытанага. Гэта і абмяркоўвалася на сустрэчы. Прысутным было вельмі цікава паразмаўляць з аўтарам кніг для падлеткаў, даведацца пра творчыя планы пісьменніка і распытаць пра герояў яго кніг. Сустрэча атрымалася цікавай і жывой. Больш за ўсё дзецям спадабалася тое, што яны асабіста пазнаёміліся з Валерыем Мікалаевічам і запалучылі яго аўтографы. Самым актыўным пісьменнік падарыў свае кніжкі з дароўным подпісам.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 318 разоў Апошняя змена Аўторак, 11 Снежань 2018 11:25