Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Снежань 2019 12:34

Упершыню ў гісторыі Брэста — 4-гадзінны паэтычны марафон «Междуречье»

14 снежня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася грандыёзная па сваім маштабе падзея! Упершыню ў гісторыі Брэста быў праведзены 4-гадзінны паэтычны марафон «Междуречье» з удзелам вядомых (і не вельмі вядомых) паэтаў, якія пішуць на беларускай, рускай, украінскай мовах.

Усяго ў марафоне прынялі ўдзел 20 аўтараў з Мінска, Кіева, Пецярбурга і, безумоўна ж, Брэста. Сярод выступаючых: Алесь Паплаўскі, Марыя Мартысевіч, Мікалай Аляксандраў, Ірына Карэніна, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка, Яўген Бясчасны, Вольга Маркітантава, Антон Рудак, Галіна Сіўчанка, Васіль Барысюк, Ксенія Галіцкая і інш.

У рамках мерапрыемства аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі экспанаваў кніжную выставу «Літаратурная прастора», якая адлюстроўвала літаратурнае жыццё Брэстчыны, а таксама прадстаўляла творчасць аўтараў, выступаючых перад публікай на чытаннях.

Анлайн трансляцыя ўсяго дзейства вялася на сайт «SB.BY», што аўтаматычна павялічвала колькасць саўдзельнікаў «Междуречья».

Як адзначыў вядучы і ідэйны натхніцель марафона паэт Уладзімір Глазаў, у ідэале, улічваючы геаграфічнае становішча і гістарычныя ўзаемаадносіны, яшчэ павінны гучыць вершы на польскай мове, але гэта праца на будучае. Арганізатары і ўдзельнікі марафона спадзяюцца, што падобныя сустрэчы стануць традыцыйнымі для Брэста — горада на скрыжаванні моў, культур і лёсаў.

Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1312 разоў Апошняя змена Серада, 18 Снежань 2019 13:33