Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Сакавік 2023 12:42

Кніжная выстава «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя жагчыны ў гісторыі Берасцейшчыны»

Кніжная выстава «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя жанчыны ў гісторыі Берасцейшчыны»

 

У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстава «Радзіма пачынаецца з жанчыны: славутыя жанчыны ў гісторыі Берасцейшчыны».

На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны пакінулі сваімі справамі непаўторны след на зямлі. У кожнай з іх было рознае жыццё. Часы, калі яны жылі, іх погляды, характары, паводзіны непадобныя паміж сабой.

На кніжнай выставе можна пазнаёміцца з дакументамі аб знакамітых жанчынах Берасцешчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё мастацтва, літаратуры, спорта, культуры, прадпрымальніцтва. Гэта цэлае суквецце зорных імёнаў: Юлія Несцярэнка, Надзея Астапчук, Наталля Ільніцкая, Лілія Батырева, Анастасія Фяцісава, Святлана Вяль, Ніна Мацяш, Яўгенія Янішчыц і інш.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу сакавіка 2023 года.

 

 Аддзел краязнаўства

+375 162 57 48 79

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 337 разоў Апошняя змена Серада, 15 Сакавік 2023 13:57