Старонкі тэматычнага дасье прысвечаны паважанай жыхарцы аграгарадка, былой настаўніцы, добраму сябру бібліятэкі – Ірыне Міхайлаўне Рудкоўскай. Пачалося мерапрыемства вершам знакамітага паэта земляка Міхася Рудкоўскага “Мой родны Востраў”, прысвечаны маляўнічай вёсачцы Востраў, у якой пачаўся жыццёвы шлях жанчыны. Ірына Міхайлаўна — натура творчая і неардынарная. Яе хвалюе лёс мовы і будучае вёскі, яна ўмее захапляцца прыгажосцю і дастойнымі людзьмі, яе непакоіць духоўнае здароўе моладзі. Пра ўсё гэта яна піша, разважае ў сваіх артыкулах на роднай мове.
З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі выступленне Ірыны Міхайлаўны, у якім гучала бязмежная любоў да Радзімы, заклапочанасць будучым роднай мовы. Яе думкі падтрымалі Андрэй Андрэевіч Ярашэвіч – былы настаўнік і стараста вёскі Хатынічы і Яловая, Алена Іванаўна Кавальчук – старэйшая чытачка бібліятэкі. Жаданымі гасцямі на мерапрыемстве былі мясцовыя паэты Ніна Таўтын і Ніна Кавальчук.
Кожная старонка тэматычнага дасье – часцінка жыцця простай вясковай жанчыны, з такім няпростым, але цікавым лёсам.