Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі гэту вечарыну з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пісьменнікаў Расіі і Беларусі, аўтарам 6 кніг, жыхаром в. Ясень Пружанскага раёна Ф. К. Саевічам. Фёдар Канстанцінавіч амаль 50 гадоў працаваў ляснічым Ясеньскага лясніцтва, што знаходзіцца ў Белавежскай пушчы.