Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:54

Электоронная прэзентацыя “Таленты роднага краю”

29 красавіка ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася электоронная прэзентацыя “Таленты роднага краю”. Вучні 6-х класаў гімназіі пазнаёміліся з таленавітымі людзьмі, што жылі раней ці жывуць зараз на Пружаншчыне.

Прэзентацыя змяшчала 5 раздзелаў: “Пружаншчына літаратурная”, “Дзеячы культуры”, “Мастакі”, “Майстры народнай творчасці”, “Навукоўцы”. Да прэзентацыі была аформлена кніжная выстава “Таленты роднай зямлі”. У канцы мерапрыемства вучні знаёміліся з прадстаўленымі на ёй матэрыяламі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 6255 разоў