Першая частка сустрэчы ўключала прэзентацыю новай кнігі берасцейскага пісьменніка, нашага земляка, А. Філатава «Живому – жить». Кніга выдана ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ў Мінску. Аўтара і кнігу прысутным прадставіў Іван Мельнічук. Пасля слова надавалася паэтам маларытчыны Мікалаю Пацяюку, Уладзіміру Данілюку, Генаддзю Мішчуку, якія прачыталі прысутным свае новыя творы.