Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:57

Літаратурная сустрэча “Спроба пяра”

24 мая ў Цукровазавадской гарадской бібліятэцы Жабінкаўскай ЦБС ладзілася краязнаўчая літаратурная сустрэча “Спроба пяра”.

Вядомы паэт Алесь Каско прадставіў васьмікласнікам СШ № 2 вучаніцу Жабінкаўскага ліцэя Насцю Сідорку – аўтарку паэтычнага зборніка “Пялёсткі”.

Прысутныя пачулі першыя вершы Алеся Каско, пазнаёміліся з творчасцю юнай паэткі Насці Сідоркі, задалі шматлікія пытанні: “Як пішуцца вершы?”, “Як ставяцца блізкія да напісання вершаў?” і г.д.

Насціны вершы “глыбока лірычныя, з даволі шырокім абсягам матываў”.

О свет! Цябе нітуе адваротнае.

Зімы і лета дзіўная інверсія.

Усмешка і сляза. Чужое й роднае.

Жыццёвай прозы вечная паэзія!

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 5746 разоў