Члены аматарскага аб’яднання сталых людзей “Суразмоўнік” пры ЦБС і моладзь тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сустрэліся з лаўрэатам конкурсаў у тэхніцы “батык”, удзельніцай Ягелонскай ярмаркі ў Польшчы, мастачкай з г. Жабінка Вольгай Данілюк.
Прысутныя пазнаёміліся з работамі мастачкі: карцінамі, аўтарскімі лялькамі, шалямі. Госці мерапрыемства даведаліся аб асаблівасцях тэхнікі работ. Мастачка адказала на шматлікія пытанні прысутных.