Панядзелак, 14 Кастрычнік 2013 11:49

Бібліятэка запрашае на прэзентацыю новай кнігі Ніны Мацяш і літаратурнага альманаха “Жырандоля”

17 кастрычніка ў 16.00 у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі (3 паверх) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі перакладаў Ніны Мацяш “Гарнуся душою да слова” (Мінск:Выдавецкі дом “Звязда”, 2013) і літаратурнага альманаха “Жырандоля” №5 (Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2013).

Мерапрыемства організавана Бібліятэкай сумесна з Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў і прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш (1943-2008).

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 23 22 04 Кавенька Таццяня Сямёнаўна

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1926 разоў