У рамках дадзенай акцыі ў бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча «Мои земляки – моя гордость». На мерапрыемства былі запрошаны вядомыя людзі – ураджэнцы Ракітніцы і навакольных вёсак: заслужаны артыст Беларусі Іван Герасевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Данілавіч Яроцкі, пісьменнікі Расціслаў Бензярук і Іван Дацкевіч, галоўны рэдактар раённай газеты «Сельская праўда» Святлана Вішнеўская. Запрошаныя гасці распавялі, што для іх азначае «маленства мілы кут», парэкамендавалі свае любімыя кнігі і пакінулі пажаданні землякам.