Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 04 Люты 2015 14:30

Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы (2015)

Краязнаўчыя мерапрыемствы, якія продуць ў Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая ў 2015 годзе

 Анонс аб краязнаўчых мерапрыемствах ЦБС г. Баранавічы на студзень 2015 года

2 студзеня 2015 года ў чытальнай зале гарадской дзіцячай бібліятэкі г. Баранавічы (ф-л № 3) будзе экспанавацца кніжная выстава «Гэта наш з табой горад, гэта наша з табою гісторыя». Наведвальнікам прапануюць матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Баранавічаў: фотадакументы, артыкулы з часопісаў і газет, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі, выданні баранавіцкіх паэтаў і пісьменнікаў, матэрыялы аб таленавітых людзях – нашых земляках.

2 студзеня 2015 г. кніжна-ілюстрацыйная выстава «Дакраніся да сваіх вытокаў. Паўночныя замалёўкі» дапоўніць краязнаўчы куток «Мая Радзіма – Беларусь», які дзейнічае ў чытальнай зале філіяла № 4. Наведвальнікам прадставяць матэрыялы аб забудове Паўночнага мікрараёна г. Баранавічы, яго развіцці: фатаграфіі, газетныя артыкулы, рэкламныя выданні прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць тут, успаміны гараджан, прысвячэнні мікрараёну баранавіцкіх паэтаў, шмат іншай цікавай інфармацыі.

15 студзеня 2015 г. у чытальнай зале ЦГБ імя В. Таўлая будзе аформлена кніжная выстава «Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў», прымеркаваная да 75-годдзя заснавання Баранавіцкага раёна. Да ўвагі наведвальнікаў матэрыялы, прысвечаныя гісторыі нашага горада: фотадакументы, артыкулы з перыядычных выданняў, рэкламныя выданні баранавіцкіх прадпрыемстваў, матэрыялы аб таленавітых людзях – нашых земляках.

16 студзеня 2015 г. будзе экспанавацца віртуальная выстава-персаналія «Быў я сціплым паэтам», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэта Івана Піліпавіча Лагвіновіча (1940–2011). Яна зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы http://tavlay-library.by.Тут будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка, яго выбраныя творы, фотадакументы.

23 студзеня віртуальная выстаўка-персаналія «Быў я сціплым паэтам», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэта Івана Піліпавіча Лагвіновіча, заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў ў раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта Баранавіцкай ГЦБС: http://tavlay-library.by. Тут прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка, яго выбраныя творы, фотадакументы.

29 студзеня заняла сваё месца ў раздзеле «Краязнаўства» сайта Баранавіцкай ГЦБС (http://tavlay-library.by) кліп-падарожжа «Вуліцы майго горада: вул. Прытыцкага». Наведвальнікам сайта прапануецца адправіцца ў віртуальнае падарожжа па вуліцы, якая носіць імя вядомага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Беларусі С. В. Прытыцкага. Кліп-падарожжа знаёміць з біяграфіяй С. Прытыцкага, гісторыяй вуліцы, дэманструе фотаздымкі яе сучаснага выгляду і вобліку ў мінулым. Матэрыял падрыхтаваны супрацоўнікамі чытальнай залы літаратуры па краязнаўстве Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая.

Анонс аб краязнаўчых мерапрыемствах ЦБС г. Баранавічы на люты 2015 года

10 лютага ў Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая адбудзецца літаратурна-краязнаўчая гадзіна «Ён па жыцці ішоў паэтам», прысвечаная 101-й гадавіне з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, крытыка, грамадскага дзеяча, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі В. П. Таўлая. На гадзіне будзе распавядацца пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Будзе выкарыстана тэматычная электронная прэзентацыя, заснаваная на фотадакументах з бібліятэчнага архіву.

14 лютага ў Баранавіцкай ЦГБ імя В. Таўлая будзе экспанавацца юбілейная паліца «З гісторыяй заручаны», прысвечаная 75-гадоваму юбілею С. А. Шчарбакова – былога дырэктара УК «Баранавіцкі краязнаўчы музей», даследчыка гісторыі Баранавічаў, аўтара шматлікіх артыкулаў і асобных выданняў па гісторыі горада, будзе аформлена супрацоўнікамі чытальнай залы літаратуры па краязнаўстве. На выстаўцы будзе прадстаўлены матэрыялы аб жыццёвым і працоўным шляху чалавека, які шмат зрабіў для захавання гісторыі роднага горада.

15 лютага ў раздзеле «Іх імёны – наш гонар» сайта Баранавіцкай ГЦБС (http://tavlay-library.by) будзе прадстаўлена віртуальная выстаўка-персаналія «Чалавек з легенды», прысвечаная 100-гадоваму юбілею І. К. Кабушкіна (сапраўднае прозвішча Кабушка) (1915–1943). Тут будуць прадстаўлены фотадакументы і біяграфічная даведка аб жыццёвым шляху ўдзельніка антыфашысцкай барацьбы, ураджэнца в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2452 разоў Апошняя змена Серада, 04 Люты 2015 14:36