Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Май 2015 12:05

Культурная акцыя «Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі»

2015 год для нашай рэспублікі і нашага горада асаблівы. Гэта год 70-годдзя вялікай Перамогі і атрымання Брэстам ганаровага звання «Культурнай сталіцы Беларусі. «Радыё Брэст» падтрымала ініцыятыву Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна правесці незвычайную культурную акцыю «Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі».

З 30 красавіка 2015 г.у тралейбусе, які будзе курсіраваць па розных гарадскіх маршрутах, будуць гучаць лепшыя вершы пра вайну на беларускай і рускай мовах у выкананні вядомых людзей нашага горада: кіраўнікоў прадпрыемстваў і ганаровых грамадзян, лекараў і вайскоўцаў, пісьменнікаў і спартсменаў. Акцыю падтрымалі: А. С. Рагачук (старшыня Брэсцкага гарвыканкама), Г. Г. Бысюк (дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»), М. Ф. Іоффе (ганаровы грамадзянін г. Брэста) і многія-многія іншыя.

Урачыстае адкрыццё акцыі адбылося 30 красавіка ў 12.00 на вул. Свярдлова (канцавы прыпынак тралейбусаў № 2 і № 9).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2280 разоў Апошняя змена Чацвер, 14 Май 2015 12:14