Панядзелак, 03 Жнівень 2015 10:10

Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у чэрвені 2015 года

Інфармацыя аб правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў у чэрвені 2015 года (ЦБС г. Баранавічы)

 

З 1 чэрвеня і на працягу ўсяго чэрвеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая экспанавалася кніжная выстава «Здароўе кожнага – багацце ўсіх», прымеркаваная да Дня медыцынскага работніка. Наведвальнікам будзе прадстаўлена тэматычная падборка кніг, артыкулаў, фотаматэрыялаў пра гісторыю і сёняшні дзень сістэмы аховы здароўя ў горадзе Баранавічы.

15 чэрвеня заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ГЦБС г. Баранавічы віртуальная выстаўка-персаналія «Мой богадайны лёс адзіны», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння паэта Кастуся Турко, ураджэнца в. Крошын Баранавіцкага раёна. Тут прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.

Галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы І. А. Рушніцкая

т. 45 20 74

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2057 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Жнівень 2015 10:17