Пятніца, 12 Люты 2016 15:13

Медыя-ўрок мужнасці “Сыны отваги, доблести и чести”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

11 лютага ў чытальнай зале Бярозаўскай ЦРБ прайшоў медыя-ўрок мужнасці “Сыны отваги, доблести и чести”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Увазе гледачоў былі прадстаўлены:

- слайд-прэзентацыя “Живая память”;

- тэматычныя відэаролікі;

- выстава-памяць “Боль необъявленной войны”.

Асаблівая ўвага была нададзена землякам: як салдатам, так і афіцэрам.

На выставе былі прадстаўлены партрэты 9 воінаў-афганцаў, ураджэнцаў Бярозаўскага раёна, якія загінулі ў Афганістане: Л. М. Буранко,У. І. Галаўко, І. Д. Жуковіч, В. К. Карпук, С. С. Казінец, П. І. Казінец, В. А. Макарэвіч, У. І. Сыцько,І. В. Тышкевіч. Моладзь даведалася, што іх імёнамі названы вуліцы Бярозы і Белаазёрска. Данінай памяці ўдзельнікам падзей таксама стаў духоўна-патрыятычны комплекс у г. Бяроза.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1757 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Красавік 2016 15:21