Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:19

Паэзія – цудоўная краіна

15 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэткі-аматара Марыі Стэфанавай з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту “Поэзия – чудесная страна”. Марыя Сяргееўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ г. Бярозы, дзе вядзе гурток юнага карэспандэнта. Яе паэтычныя творы можна  сустрэць на старонках літаратурнай «Крыніцы» раённай газеты «Маяк».

 

Дзеці з цікавасцю слухалі вершы і песні, напісаныя на словы Марыі Сяргееўны, яе успаміны аб сустрэчах з вядомымі беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Госця адказала на пытанні слухачоў, дала парады тым, хто сам спрабуе пісаць вершы. Кнігалюбы пажадалі ёй хуткага выдання ўласнага зборніка вершаў.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2598 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:16