Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Красавік 2025 11:04

Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманітарыстыкі

Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманітарыстыкі : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы ; навуковы рэдактар Г. М. Кісліцына ; рэдкалегія: А. А. Карп [і інш.] ; укладанне Ю. А. Масарэнка ; [аўтары прадмовы: А. І. Лакотка, Г. М. Кісліцына]. – Мінск : Беларуская навука, 2024. - 400, [1] с.

ISBN 978-985-08-3211-5

У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы паводле дакладаў, зробленых на трох штогадовых Кісялёўскіх чытаннях у гонар слыннага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Кісялёва (1931–2008), што з'яўляюцца адзіным у Беларусі навуковым форумам, які спецыялізуецца пераважна на гісторыі нацыянальнай культуры XIX ст. III Кісялёўскія чытанні ўпершыню адбыліся ў міжнародным фармаце, прытым да ўдзелу былі запрошаны не толькі літаратуразнаўцы-філолагі, але і спецыялісты ў галіне іншых гуманітарных дысцыплін.

Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 15 разоў Апошняя змена Аўторак, 15 Красавік 2025 11:06