Шосты выпуск альманаха «Берасцейская скарбніца» Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі складаецца з двух раздзелаў: «Жамчужныя россыпы» (паэзія) і «Іскры з-пад капытоў Пегаса» (проза). Большасць аўтараў зборніка — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Але сярод паэтаў і празаікаў ёсць і тыя, хто толькі пракладае свой шлях у літаратуру.