«Слова ад маці» — кніга вершаў на дыялекце вёсак Кобрынскага раёна, у большасці на гаворцы вёскі Залессе Тэвельскага сельсавета, дзе нарадзілася і расла паэтэса Надзея Момлік, і адзін верш — на гаворцы аграгарадка Дзівін, дзе яна жыве цяпер. Увазе чытача прадстаўлены таксама прыказкі і прымаўкі на дыялекце вёскі Залессе і тлумачальны слоўнік некаторых дыялектных слоў. У асноўным тэксце словы, растлумачаныя ў слоўніку, пазначаны зорачкай.
У знак павагі і памяці аб сваіх продках Надзея Момлік узяла псеўданімам да гэтай кнігі прозвішча свайго дзеда. Такім чынам, аўтар кнігі прадстаўлены як Надзея Сівец (Момлік).