Пятніца, 13 Май 2022 15:47

23 красавіка 2022 г. — 90 гадоў гадоў з дня нараджэння Таццяны Антонаўны Сакалюк (1932–2009), Героя Сацыялістычнай Працы, перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці

Таццяна Антонаўна Сакалюк нарадзілася 23 красавіка 1932 г. у в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У сям’і было трое дзяцей, з якіх малодшая Таццяна. Дзяўчынка закончыла пачатковую школу, далей вучыцца не мела магчымасці, трэба было дапамагаць сям’і. Настаўнікамі па жыцці сталі бацькі, Антон і Сцепаніда, ад якіх дзецям перадалася любоў да працы, зямлі. Старэйшыя сястра Ганна і брат Васілій таксама працавалі ў калгасе.

 

Працоўную дзейнасць Таццяна Сакалюк пачала ў 1951 г. у родным калгасе «Зара» (цяпер СВК «Узыходзячая зара») Кобрынскага раёна, дзе працавала да сыходу на пенсію. З 1963 г. працавала аператарам па адкорму жывёл на свінагадоўчым комплексе калгаса. У 1970-я гг. яна вырошчвала штогод 960 свінней агульнай вагой 750 ц. Пачаўшы з групы ў дзясятак жывёл, а сыходзіла на пенсію, маючы пад сваёй апекай паўтаратысячнае пагалоўе.

За гады працы (1951–1982) Таццяна Антонаўна карысталася заслужаным аўтарытэтам, адрознівалася высокай адказнасцю і выключнай працавітасцю. З’яўлялася ўдарнікам камуністычнай працы. За высокія дасягненні ў працы Таццяна Антонаўна Сакалюк узнагароджана медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 г. за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі Т. А. Сакалюк прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Прафесійную дзейнасць Таццяна Антонаўна спалучала з грамадскім жыццём, заўсёды мела актыўную жыццёвую пазіцыю. Людзі аказвалі ёй давер’е, неаднаразова выбіралі дэпутатам раённага і сельскага Савета народных дэпутатаў. Пайшоўшы на пенсію, не заставалася ў баку ад калгаснага жыцця, апякала сваю гаспадарку, давала парады.

Т. А. Сакалюк памерла 28 студзеня 2009 г. Жыццё гэтай сціплай жанчыны будзе яшчэ доўга служыць прыкладам адданасці Радзіме, абранай справе, людзям.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай

цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Соколюк Татьяна Антоновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 207.
  2. Соколюк Татьяна Антоновна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 592.
  3. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 533.
  4. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 318.
  5. Героі Сацыялістычнай Працы. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 426. (Вызначыліся працай).
  6. Адамович, А. Драгоценный сплав : [очерк о Т. А. Соколюк] / А. Адамович // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 313–317.
  7. Героі Сацыялістычнай Працы. 1971 : Т. А. Сакалюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 199.
  8. Их подвиг и труд награждены звездой Героя. Татьяна Антоновна Соколюк // Они награждены орденом Ленина : альбом. Кобрин, 1981.
  9. 90 гадоў з дня нараджэння Т. А. Сакалюк (1932) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 56.
  10. Героі Сацыялістычнай Працы. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 11-12 : фат. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
  11. Герои Социалистического Труда. Сакалюк Таццяна Антонаўна // Хидры – первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. С. Курачук. Кобрин, 2007. С. 39. (Наша гордость, наша слава).
  12. Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития : [о трудовой деятельности свинарки Татьяны Антоновны Соколюк в колхозе «Заря»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 12 снежня. С. 5.
  13. Cоколюк Татьяна Антоновна : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2009. 4 лютага. С. 7.
  14. Владимиров, Д. Их победы трудовые : [Герой Социалистического Труда Т. Соколюк всю жизнь проработала в родном хозяйстве – колхозе «Заря»] / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. 2008. 14 мая. С. 2.
  15. Кветкі для героя : [старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў павіншаваў Героя Сацыялістычнай Працы Т. А. Сакалюк с жаночым святам] // Кобрынскі веснік. 2005. 12 сакавіка. С. 2.
  16. Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі : [два Героі Сацыялістычнай Працы з адной гаспадаркі – М. К. Дубінка, Т. А. Сакалюк] / А. Сацук // Кобрынскі веснік. 2000. 12 студзеня. С. 2.
  17. Александров, П. Трудными были первые годы : [Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили звание Героя Социалистического Труда] / Петр Александров // Заря. 1999. 14 декабря. С. 3.
  18. Лагчымаў, М. Шлях да пашаны : [пра Т. Сакалюк] / М. Лагчымаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1971. 25 мая.
  19. Адамович, А. Драгоценный сплав : [очерк о Т. А. Соколюк] / А. Адамович // Заря. 1971. 8 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 414 разоў