Панядзелак, 30 Май 2022 10:17

17 мая 2022 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця мастацкага музея ў г. Брэсце (2002), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея

Творы мастакоў і скульптараў Брэсцкай вобласці з 1951 г. збіраў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Паступова склалася значная калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая патрабавала адпаведнага раскрыцця. У 1998 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб стварэнні мастацкага музея. Для новага музея выдзелілі памяшканне (агульная плошча 1670 кв. м) у Паўднёвай казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці, дзе правялі капітальны рамонт, устанавілі новыя вокны і сучасную ацяпляльную сістэму.

 

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 13 сакавіка 2000 г. быў заснаваны мастацкі музей — філіял абласнога краязнаўчага. Першым загадчыкам стаў В. В. Гуляеў. Пачалася работа над экспазіцыяй.

Мастацкі музей быў адкрыты 17 мая 2002 г. пры ўдзеле старшыні аблвыканкама В. Б. Далгалёва. Экспазіцыя размешчана ў 10 залах (1100 кв. м), храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў і дазваляе ўявіць шлях развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны ў другой палове ХХ – пачатку ХХ стст. Прадстаўлены больш за 500 экспанатаў (усяго у фондах больш за 2000 прадметаў).

Адкрываюць экспазіцыю работы брэсцкай мастачкі Анастасіі Фяцісавай з цыкла «Таямніцы старога горада». У другой зале дэманструюцца работы мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх асобнае месца займаюць карціны пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. Тры залы прысвечаны жывапісу і скульптуры, экспануюцца творы мастакоў Брэстчыны, у т. л. П. Данелія, М. Чурабы, І. Фяцісава, Э. Куфко, прадстаўлены творчыя пошукі маладых мастакоў.

Экспазіцыю наступных дзвюх залаў складаюць творы графікаў. Сярод іх работы П. Татарнікава, Г. Вяля, Л. Алімава. Асобны раздзел прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, сярод экспанатаў габелены А. Гуршчанковай і Д. Вымаркавай, вылучаюцца работы з металам і эмаллю мастака-ювеліра М. Кузьміча, кераміка В. Логвіна, П. Рабава, мастацкае шкло М. Князевай.

У музеі прадстаўлены віды народных мастацкіх промыслаў: ткацтва і вышыўка, ганчарства, салома- і лозапляценне, размалёўка па дрэве і шкле, мастацкая апрацоўка дрэва, а таксама работы народных майстроў І. Супрунчыка і М. Тарасюка, майстра саломапляцення В. Гаўрылюк, творы самадзейных мастакоў Ю. Сергіенкі, М. Мысліўца, А. Харашуна і інш.

Музей мае дзве выставачныя залы (140 кв. м), дзе рэгулярна арганізуюцца часовыя выставы, ладзяцца вечарыны і творчыя сустрэчы. У музеі таксама адбываюцца майстар-класы, музейныя ўрокі, навукова-практычныя канферэнцыі, прэзентацыі кніг, выступленні творчых калектываў.

З 2020 г. філіялам загадвае Ю. В. Хведыніч. 18 мая 2022 г. у мастацкім музеi праведзена музычна-пазнавальная праграма «Музейнік», прымеркаваная да 20-годдзя з дня адкрыцця музея.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Мастацкі музей.Художественный музей / А. В. Митюков // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 382–387.
  2. Гуляеў, В. В. Брэсцкі мастацкі музей / В. В. Гуляеў // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2011. Т. 2. С. 75–76.
  3. Брестский художественный музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 204.
  4. Гуляеў, В. В. Брэсцкі мастацкі музей / В. В. Гуляеў // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : даведачнае выданне. Мінск, 2008. С. 139–140.
  5. Мощик, С. «Музейник» с настроением юбилея : [о вечере к 20-летию со дня открытия художественного музея] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2022. 20 мая (№ 19). С. 4.
  6. Гуляев, В. Художественный музей в Брестской крепости отмечает своё 15-летие / Василий Гуляев ; интервью подготовила Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 18 мая (№ 21). С. 8.
  7. Валасюк, Л. Музей у Паўднёвых казармах / Леанід Валасюк // Заря. 2016. 8 октября. С. 8.
  8. Гапеева, Т. Традыцыйнае вяселле можна справіць у музеі : [у мастацкім музеі новая платная паслуга вясельны абрад у традыцыйным беларускім стылі] / Таццяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 6 ноября (№ 45). С. 1.
  9. Отраднова, М. Живописная летопись Бреста : [об открытии выставки «Портреты Бреста» и вечере памяти к 100-летию со дня рождения художника Н. Чурабо в художественном музее] / Майя Отраднова // Заря. 2014. 25 января. С. 5.
  10. Кавалёў, В. Шануйма сваё! : [пра мастацкі музей г. Брэста, дырэктар Васіль Гуляеў] / В. Кавалёў // Лiтаратура і мастацтва. 2011. 29 ліпеня (№ 30). С. 23.
  11. Волкович, А. «Деревянный народ» вышел на публичное обозрение : [о презентации книги «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мiкалая Тарасюка» в художественном музее] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 19 июня (№ 25). С. 7.
  12. Капачова, А. Саламяная песня : [пра выставу саломапляцення «Саламяная мара Юлi Пiваваравай» у мастацкiм музеi] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2006. 10 чэрвеня. С. 12.
  13. Павлова, Л. Таланта свет горит 100 лет : художественгом музее прошел вечер памяти художника Николая Овчинникова] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 29 декабря. С. 10.
  14. Бунеева, Л. По первому снегу – в Брест-Неизвестный : [о презентации макета древнего Бреста-Литовска в художественном музее. Автор Анастасия Фетисова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 26 марта. С. 16.
  15. Свiрыдава, Е. Храм, дзе захоўваюцца скарбы берасцейскай зямлi : [пра мастацкі музей у Брэсце] / Е. Свiрыдава // Чырвоная звязда. Iванава, 2003. 18 лютага.
  16. Гуляеў, В. «Калi зоркi запальваюць...» : [пра мастацкі музей ў Брэсце] / Васіль Гуляеў // Культура. 2002. 713 снежня. С. 6.
  17. Примак, И. Коснувшись дыханья живой красоты : [о художественном музее в Брестской крепости] / И. Примак // Заря над Бугом. Брест, 2002. 27 июля.
  18. Бензярук, А. Ад сiвой мiнуўшчыны i да нашых дзён : [пра мастацкі музей у Брэсце] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 2002. 13 лiпеня.
  19. Тарыма, I. Падарунак, якога чакалі : новы музей у Брэсце – мастацкі / Ірына Тарыма // Культура. 2002. 22–28 чэрвеня. С. 7.
  20. Сухапар, У. Мастацтва Столiншчыны ў новым музеi : [пра мастацкi музей у Брэсце] / Уладзімір Сухапар // Навiны Палесся. Столiн, 2002. 5 чэрвеня. С. 2.
  21. Цитадели не чуждо искусство : [об открытии художественного музея в Брестской крепости] // Вечерний Брест. 2002. № 21. С. 2.
  22. Беркут, О. В фондах хорошо, а в музее – лучше : [о художественном музее, открытом в бывшей казарме Брестской крепости] / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 2002. 22 мая. С. 4.
  23. Архипова, А. «Скарб, што ўздымае i мацуе...» : [об открытии художественного музея в Бресте] / Ада Архипова // Заря. 2002. 21 мая.
  24. Бурык, К. Музей... у музеi : [пра падрыхтоўку да адкрыцця мастацкага музея ў Брэсцкай крэпасці] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2002. 13 красавіка.
  25. В крепости новый музей, не имеющий аналогов в Беларуси : [о подготовке к открытию художественного музея] // Брестский курьер. 2002. № 2. С. 19.
  26. Шапран, Ю. Галерея с продолжением : [о строительстве художественного музея в казарме Брестской крепости] / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2001. 28 декабря. С. 6.
  27. Романчук, И. В казарме будет музей : [о подготовке здания казармы Брестской крепости к размещению художественного музея] / И. Романчук // Пiнскi веснiк. 2000. 3 сакавiка.
  28. Брестская «третьяковка» уже вырисовывается : [информация о решении создать художественный музей на территории Брестской крепости] // Вечерний Брест. 1998. 25 ноября. С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 347 разоў