У 1975 г. у Рэчыцкай сярэдняй школе № 1 пачалася актыўная пошукавая работа па ўстанаўленні імёнаў воінаў, якія вызвалялі пасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізаваў работу чырвоных следапытаў арганізатар пазакласнай і пазашкольнай работы Міхаіл Міхайлавіч Літвінка.
У цэнтры пасёлка знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў (пахаваны 101 чалавек), якія загінулі ў баях за вызваленне вёсак Рэчыца, Бухлічы, Варані і Церабяжоў. Вялася перапіска з архівамі, музеямі, а найперш з удзельнікамі вызвалення і роднымі тых, хто загінуў. Чырвонымі следапытамі быў сабраны каштоўны матэрыял, на аснове якога стаў стварацца школьны музей славы.
Музей баявой і працоўнай славы быў адкрыты 1 лістапада 1985 г. На ўрачыстасці прысутнічалі ветэраны вайны і працы, піянеры і камсамольцы. Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Аляксандраўна Луцкая ўручыла кіраўніку музея М. М. Літвінку пашпарт музея. Першую экскурсію правялі вучаніцы Іна Крыванос, Іна Лемяшэўская і Ала Юрчук.
Актыўна працаваў савет музея, у які ўваходзілі 12 вучняў з розных класаў. На базе музея ў 1990 г. быў праведзены міжраённы семінар настаўнікаў гісторыі па пытаннях выкарыстання краязнаўства на ўроках гісторыі і ў пазакласнай рабоце. На семінары выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік штурму Берліна Васіль Нічыпаравіч Бабіч.
З цягам часу фондавы матэрыял павялічваўся, спатрэбіліся новыя плошчы пад экспазіцыю. Рэчыцкі пасялковы Савет выдзеліў неабходныя сродкі на куплю будынка былога праўлення калгаса «Сцяг Перамогі» (вул. Леніна, 15), арганізаваў яго рамонт. Тут у пяці пакоях паўгода ішло афармленне новай экспазіцыі, удзельнічалі мастакі з Мінска.
У 1993 г. школьны музей быў рэарганізаваны ў грамадскі музей народнай славы р. п. Рэчыца. Кіраўніком яго на грамадскіх пачатках застаўся настаўнік гісторыі М. М. Літвінка. За вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення 9 чэрвеня 1999 г. музею прысвоена званне народнага. Неаднаразова музей займаў прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах. М. М. Літвінка з’яўляўся членам раённай камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Столінскі раён» (2003).
У 2011 г. Рэчыцкі музей народнай славы стаў філіялам Столінскага раённага краязнаўчага музея, дырэктарам якога была Святлана Паўлаўна Вярэніч. Была падрыхтавана новая канцэпцыя музея, пераасэнсаваны яго экспазіцыі, перааформлены фонды.
Экспазіцыя музея народнай славы раскрывае гісторыю станаўлення і развіцця прамысловага цэнтра раёна — рабочага пасёлка Рэчыца ад старажытнасці да сучаснасці. Размешчана ў чатырох залах і ўмоўна падзелена на 4 раздзелы: «Из глубины веков» — гісторыя населенага пункта да пачатку Другой сусветнай вайны; «Эта боль опекает сердца» — падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной і вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; «Земляки — ветераны Второй мировой»; «Трудовая слава рабочего посёлка».
У фондах музея — дакументы, фатаздымкі, узнагароды, франтавыя пісьмы і асабістыя рэчы ваеннаслужачых Чырвонай арміі, лепшых працаўнікоў пасёлка, традыцыйныя прадметы працы і побыту жыхароў Палесся. Сабраны вялікі матэрыял аб байцах і камандзірах 397-й Сарненскай і 415-й Мазырскай стралковых дывізій 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні пасёлка, а таксама аб асобах, якія бралі ўдзел у антыфашысцкім руху.
Музей падтрымлівае сувязі са знакамітымі землякамі, з людзьмі, якія пакінулі след у гісторыі краю, ці з іх роднымі. У сценах музея для вучняў школ праводзяцца музейныя заняткі па актуальных тэмах гісторыі краіны. Арганізуюцца сустрэчы ветэранаў, творчыя вечары з паэтамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельнікамі аматарскай мастацкай творчасці. Загадвае ўстановай малодшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Мікалаевіч Ганчар.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Кісель, А. М. Музеі раёна : Музей народнай славы р. п. Рэчыца / А. М. Кісель // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 596.
- Рэчыца // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 593–594.
- Речицкий поселковый Совет : братская могила в рабочем поселке Речица : [приведены строки из писем красным следопытам Речицкого музея народной славы] // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 330–333.
- Литвинко, М. М. Организация патриотического воспитания в школе : [доклад руководителя музея народной славы СШ № 1 р. п. Речица] / М. М. Литвинко // Патриотизм в духовном воспитании молодежи : материалы науч.-практич. конф., посвященной 57-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне, 6–7 мая 2002 г. Брест, 2002. С. 77–78.
- Касперович, Л. Прошлое соприкасается с настоящим : [в Речицком музее народной славы состоялась встреча ветеранов труда, которые в свое время работали в учреждениях культуры] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2024. 11 кастрычніка. С. 8–9.
- Каспяровіч, Л. Наш абавязак – памятаць : [у Рэчыцкім музеі народнай славы прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэсчпублікі Беларусь] / Людміла Каспяровіч // Навіны Палесся. Столін, 2024. 5 ліпеня. С. 6.
- Огородник, В. Старая открытка с новогодним настроением : [Речицкий музей народной славы посетили подопечные Столинского ТЦСОН] / Виктория Огородник // Навіны Палесся. Столін, 2024. 19 студзеня. С. 21.
- Касперович, Л. Традиции и обряды : [в Речицком музее народной славы состоялось музейное занятие, на которое были приглашены учащиеся СШ № 3 р. п. Речица] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2024. 12 студзеня. С. 15.
- Касперович, Л. Комсомольцы Речицы : [к юбилею комсомола в Речицком музее народной славы проведены музейные занятия и экскурсии для учащихся] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2023. 3 лістапада. С. 3.
- Каспяровіч, Л. Цёплая сустрэча аднадумцаў : [у Рэчыцкім музеі народнай славы да Дня работнікаў культуры адбылася сустрэча творчых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй] / Людміла Каспяровіч // Навіны Палесся. Столін, 2023. 13 кастрычніка. С. 21.
- Касперович, Л. Холокост: чтобы помнили... : [в Международный день памяти жертв Холокоста педагоги и учащиеся посетили Речицкий музей народной славы] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2023. 31 студзеня. С. 6.
- Касперович, Л. О геноциде – в стенах музея : [в Речицком музее народной славы прошло мероприятие к Международному дню памяти жертв преступления геноцида] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2022. 13 снежня. С. 3.
- Касперович, Л. История оживает : [в рамках Года исторической памяти в Речицком музее народной славы состоялось музейное занятие] / Людмила Касперович // Навіны Палесся. Столін, 2022. 7 кастрычніка. С. 14.
- Кудравец, С. Экскурсия в рабочий поселок : [для посетителей отделения дневного пребывания Столинского ТЦСОН организована экскурсия в Речицкий музей народной славы] / Степан Кудравец // Вместе! 2022. 23 сентября (№ 38). С. 8.
- Кудравец, С. Экскурсия в прошлое : [для посетителей отделения дневного пребывания Столинского ТЦСОН организована экскурсия в Речицкий музей народной славы] / Степан Кудравец // Навіны Палесся. Столін, 2022. 23 верасня. С. 12.
- Гончар, А. Боец повстанческого полка : [биография бойца 1-го Полесского повстанческого полка 1917–1920гг. Порфирия Рокало (1987–1941)] / Александр Гончар // Навіны Палесся. Столін, 2016. 16 лютага. С. 5.
- Гончар, А. Покров в Речице: экскурс в историю храмов / Александр Гончар // Навіны Палесся. Столін, 2015. 13 кастрычніка. С. 5.
- Бортнік, А. Чый музей? : [аб праблемах Рэчыцкага музея народнай славы, які пераехаў са школы ў асобны будынак] / Анжэла Бортнік // Навіны Палесся. Столін, 1993. 17 лістапада.
- Міхайлаў, Л. Музей у Рэчыцы / Л. Міхайлаў // Навіны Палесся. Столін, 1992. 3 ліпеня.
- Літвінка, М. М. Пройдзены першы этап : [гутарка з кіраўніком музея СШ № 1 р. п. Рэчыца пра першыя пяць гадоў дзейнасці] / М. М. Літвінка ; гутарыў Ю. Юркевіч // Навіны Палесся. Столін, 1991. 29 студзеня.
- Віктарава, А. Жывым і мёртвым пакланіцца : у Рэчыцкай сярэдняй школе № 1 адкрыты музей баявой і працоўнай славы / А. Віктарава // Навіны Палесся. Столін, 1985. 12 лістапада.