Дзяцінства Уладзіміра было такім жа, як і ўсіх аднагодкаў ваеннай і пасляваеннай пары. У сялянскай сям’і даводзілася шмат працаваць, дапамагаць маці па гаспадарцы, бо бацька рана памёр. У школе хлопчык вучыўся старанна, займаўся спортам. У 1958 г. скончыў Залескую сярэднюю школу з залатым медалём, паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Вышэйшая адукацыя тады была рэдкасцю на вёсцы.
Пасля заканчэння ўніверсітэта (1963) Уладзімір Семянюк працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне, але цяга да ведаў, самаўдасканалення падштурхнулі яго займацца навуковай дзейнасцю. У 1964–1967 гг. — аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Тэмай сваіх навуковых прац абірае гісторыю філасофіі і рэлігіі.
З 1968 г. Уладзімір Андрэевіч — дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры. У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Христианское учение о смысле и цели человеческой жизни».
Яркім эпізодам у біяграфіі Уладзіміра Андрэевіча стала праца ў Польшчы. У 1978–1981 гг. ён чытаў лекцыі па філасофіі на польскай мове ў Вышэйшай інжынернай школе ў г. Зялёна-Гура (Польшча).
1990-я гг. — цяжкія часы для краіны і навукі. Многія навукоўцы пакінулі інстытуты і сталі бізнесменамі ці проста гандлярамі. Але ў гэты няпросты час Уладзімір Андрэевіч не пакінуў навуку і нават дасягнуў у ёй новага ўзроўню. У 1989–1993 гг. — дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1990 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Сионизм в антикоммунистической и неоколониалистической стратегии империализма (социально-политический анализ)», стаў доктарам філасофскіх навук, у 1993 г. — прафесарам.
З 1994 г. У. А. Семянюк — прафесар кафедры «Философские учения» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, дзе доўгі час працягваў працаваць, бо яго веды і вопыт былі запатрабаваны. У суаўтарстве з вучоным распрацоўваліся навучальныя дапаможнікі і дапаможнікі для кантролю ведаў, метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы аспірантаў для здачы кандыдацкага мінімуму па філасофіі. Нямала маладых спецыялістаў атрымалі кваліфікаваную дапамогу і пуцёўку ў жыццё ад Уладзіміра Андрэевіча.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі; айчынная філасофская думка. Галоўныя навуковыя працы: «Христианский гумманизм» (1969), «Сионизм в политической стратегии империализма» (1981), «Современный сионизм: курсом политичских и военных авантюр» (1986).
На ўсё жыццё Уладзімір Семянюк захаваў любоў да родных мясцін. Кожнае лета наведваў родную вёску, не прадаваў стары бацькоўскі дом.
У. А. Семянюк памёр 17 лютага 2018 г., пахаваны на могілках в. Залессе.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы В. А. Семенюка
- Идея возрождения России через православие и религиозность русской души в творчестве Лосского Н. О. / Владимир Андреевич Семенюк // Евразийское пространство диалога Беларуси, Казахстана, России, Армении, Кыргызстана: культура, философия, экономика : материалы Междунар. науч. конф., 17 марта 2016, г. Минск. Минск : БНТУ, 2016. С. 225–230.
- У истоков отечественной мысли: Е. Полоцкая, К. Туровский и К. Смолятич / Семенюк В. А. // Духовные ипостаси Евфросинии Полоцкой: историческая и современная : материалы Междунар. науч. конф. (Минск, 12 мая 2016 года). – Минск, 2016. С. 137–143.
- Философская и социально-политическая мысль Беларуси : методическое пособие для студентов, магистрантов и аспирантов / В. А. Семенюк. – Минск : БНТУ, 2011. – 53, [1] с.
- Античная философия : учебное пособие по курсу философии для студентов, магистрантов и аспирантов : учебное электронное издание / В. А. Семенюк. – Минск : БНТУ, 2008.
- Сионизм в антикоммунистической и неоколониалистикой стратегии империализма (социально-политический анализ) : диссертация ... доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 31.08.1990 / Семенюк Владимир Андреевич. – Минск, 1990.
- Сионизм в антикоммунистичской и неоколониальной стратегии империализма. Социально-политический анализ : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.02 / Семенюк Владимир Андреевич. – Минск, 1989. – 41 с.
- Современный сионизм : курсом политических и военных авантюр / В. А. Семенюк. – Минск : Беларусь, 1986. – 236, [2] с.
- Сионизм в политической стратегии империализма / В. А. Семенюк. – Минск : Беларусь, 1981. – 172, [2] с.
- Критика религиозного понимания смысла человеческой жизни : материал в помощь лектору / В. А. Семенюк. – Минск, 1977. – 19 с.
- Националистическое безумие: идеология, политика и практика международного сионизма / В. А. Семенюк. – Минск : Беларусь, 1976. – 256 с.
- Преступления сионизма на Ближнем Востоке : материал в помощь лектору / В. А. Семенюк. – Минск, 1972. – 18 с.
- Зловещий альянс / Владимир Семенюк. – Мінск : Беларусь, 1972. – 132, [2] с.
- Беседы о природе и обществе / [М. Я. Резников, В. А. Семенюк и др.]. – Изд. 2-е, доп. и дораб. – Минск : Вышэйшая школа, 1971. – 207 с.
- Гуманізм па-хрысціянску / Уладзімір Семянюк. – Мінск : Беларусь, 1969. – 53, [1] с. – (Бібліятэчка атэіста).
- Баптизм и баптисмты : (социологический очерк) / [С. И. Деришев, В. А. Семенюк и др.]. – Минск : Наука и техника, 1969. – 318 с., [1] л. табл.
- Критика христианского учения о смысле и высшей цели человеческой жизни : автореферат диссертации … кандидата философских навук / В. А.ю Семенюк. – Минск, 1968. – 23 с.
- Судный день / Владимир Семенюк. – Минск, 1966. – 34, [2] с. – (Беседы с верующими).
Аб жыцці і дзейнасці В. А. Семянюка
- Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 440–441.
- Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 134–135.
- 85 гадоў з дня нараджэння У. А. Семенюка (1940) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 181.
- Курачук, С. Люди белорусской науки – наши земляки : [накануне Дня белорусской науки центральная районная библиотека представляет проект «Людзі навукі нашага краю»] / Светлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня (№ 4). С. 14.
- Курачук, С. Портреты интеллекта. Учёные Кобринщины : знакомьтесь – биобиблиографический справочник об ученых нашего края / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 9 ноября. С. 33.
- Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 5.
- Курачук, С. Людзі навукі нашага краю : [цэнтральная раённая бібліятэка пачынае працу над чарговым праектам «Славутыя імёны Кобрыншчыны», першы этап якога – база даных «Людзі навукі нашага краю»] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 3.