Чацвер, 10 Красавік 2025 09:19

4 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Аляксандрава (1954), журналіста, паэта, краязнаўца

Translator
 
 
 

Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў нарадзіўся 4 студзеня 1954 г. у сяле Мягра Белазёрскага раёна Валагодскай вобласці. Маці працавала настаўніцай пачатковых класаў. Маляўнічыя мясціны Белазёршчыны назаўсёды ўвайшлі ў сэрца Мікалая. Сяло Мягра невялікае — каля паўтараста двароў, размешчана на рацэ Мягра непадалёк ад упадзення ў Белае возера — адно з найбуйнейшых у СССР. У пачатку 1960-х праз гэтыя месцы пачалі будаваць Волга-Балтыйскі водны шлях, у выніку 218 сёл, вёсак і пасёлкаў былі затоплены.

Сяло Мягра — малая радзіма савецкага паэта-франтавіка Сяргея Арлова (1921–1977), аўтара знакамітага верша «Его зарыли в шар земной…» (1944).

Родных дзядуль і бабуль у Мікалая не было — памерлі яшчэ да вайны. Бабуліна цяпло атрымаў ад дваюрадных бабуль. Было шчаслівае дзяцінства звычайнага вясковага хлопчыка. У першы клас Мікалай пайшоў у 1961 г. у роднай вёсцы, першая настаўніца Надзея Паўлаўна Карпуніна. Але хутка сям’і давялося перабірацца ў пасёлак Казённы Хутар. У 1968 г. сям’я пераехала на Далёкі Усход — у Вяземскі раён Хабараўскага края.

У 1971–1973 гг. Мікалай Аляксандраў вучыўся на факультэце журналістыкі Дальнеўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта ва Уладзівастоку. Уваходзіў у літаб’яднанне паэта Юрыя Кашука. Пасля двух гадоў вучобы забраў дакументы і паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. У 1978 г. закончыў аддзяленне паэзіі літінстытута са спецыялізацыяй «літаратурны работнік», некаторы час працаваў літсупрацоўнікам аддзела паэзіі «Наш современник», затым быў прызваны ў Савецкую армію.

З 1980 г. Мікалай Аляксандраў жыве і працуе ў г. Брэсце, куды прыехаў на радзіму жонкі, Любові Паўлаўны, якая таксама закончыла Літаратурны інстытут, доўгі час працавала на абласным радыё. Дзевяць гадоў працаваў у абласной газеце «Заря», загадваў аддзелам культуры. У чэрвені 1990 г. стварыў першае ў рэгіёне недзяржаўнае выданне — гарадскую грамадска-палітычную інфармацыйна-аналітычную газету «Брестский курьер». Назва была ўзята з гісторыі — у 1913–1915 гг. выходзіў «Брест-Литовский курьер».

Газета «Брестский курьер» выходзіла штотыднёва па серадах пад эпіграфам «Ничего, распогодится… В. Высоцкий». На працягу многіх гадоў аб’ядноўвала гараджан на дэмакратычных прынцыпах, інфармавала аб экономіцы і грамадскім жыцці, сферах культуры і адукацыі, вяла журналісцкія раследаванні, аналітычныя агляды і інш. Змяшчаліся вершы, рэцэнзіі на кнігі, артыкулы пра мастацкія выставы і канцэрты, фестывалі «Студзеньскія музычныя вечары» і «Белая Вежа». Па фінансавых прычынах выданне спынілася ў 2018 г.

Паэт Мікалай Аляксандраў друкаваўся ў часопісах «Наш современник», «Молодая гвардия», «Лад», «Дальний Восток», «Литературная Армения», альманахах «Истоки» (1987), «Жырандоля» (2009), «Поэзия русского слова» (2019), зборніках «Триединство» (2012), «Небесная река» (2017) і інш. Аўтар кніг паэзіі «Кварта» (2002), «Долгий путь в Китеж» (2009), «Вечерняя пристань» (2021).

Шмат вершаў прысвяціў сучаснікам, якіх добра ведае — Аркадзю Бляхеру, Але Мяснянкінай, Уладзіміру Глазаву, Аляксандру Каркатадзе, Аляксандру Мікрукову, Мікалаю Цялічку, Канстанціну Перапяліцы, Васілію Кандрасюку, Міхаілу Кебецу, Уладзіславу Куфко і інш.

Мікалай Аляксеевіч на старонках «Брестского курьера» даваў пляцоўку для краязнаўчых публікацый. Па яго ініцыятыве рэдакцыяй былі падрыхтаваны камплекты плакатаў «Польские судьбы в истории Бреста» (2013), «Фамильное древо Бреста» (2014). Падтрымаў дзейнасць брэсцкага паэта і краязнаўца Уладзіміра Глазава, які спачатку змяшчаў свае артыкулы ў газеце, а потым падрыхтаваў кнігу біяграфій землякоў «Симфония еврейского древа Брестчины» (2015).

Актыўна займаецца вывучэннем культурных сувязей Брэста, збірае звесткі аб літаратарах, музыкантах і мастаках, якія бывалі ў Брэсце ў розныя часы, пісалі аб нашым горадзе. Даследуе лёсы праваслаўных свяшчэннікаў Брэстчыны, артыкулы змяшчае ў выданнях «Духовный вестник», «Брестские епархиальные ведомости».

Склаў кнігу нарысаў, прысвечаных творчасці і біяграфіі акцёра і паэта Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага, «Транзит через Буг» (2015). На аснове ўласных даследаванняў напісаў гісторыка-біяграфічную кнігу «Брест на перекрёстках уникальных судеб» (2020). Складальнік кніг «Брест-Литовск в огне Первой мировой войны» (2021), «Александровский Брестский кадетский корпус, 1842–1854» (2025).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

Працы М. А. Аляксандрава

  1. Вечерняя пристань : книга стихов / Николай Александров. – Брест : Альтернатива, 2021. – 293 с.
  2. Брест-Литовск в огне Первой мировой войны : книга мемуарных и литературных отображений / [составитель Н. Александров]. – Брест : Альтернатива, 2021. – 218 с.
  3. Брест на перекрестках уникальных судеб / Н. А. Александров. – Минск : Беларусь, 2020. – 190, [1] с. – (Путешествие по родному краю).
  4. Транзит через Буг : очерки, посвященные творчеству и биографии Владимира Семеновича Высоцкого, исследования фамильного древа великого поэта / 1-й Международный бард-форум им. Владимира Высоцкого «Полоса нейтральная» ; [составитель Н. А. Александров]. – Брест : Альтернатива, 2015. – 146 с. : ил., портр.
  5. Долгий путь в Китеж : [сборник стихов и мемуарной прозы] / Николай Александров. – Брест : Брестская типография, 2009. – 439 с. : ил.
  6. Кварта : [стихи] / Николай Александров ; [предисловие А. Федуты]. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 159 с.
  7. Алине; Брестская мелодия; Бабушка : [стихи] / Николай Александров // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии : в 2 т. Минск : Беларуская навука, 2019. Т. 1. С. 779–788.
  8. Где брезжит Вифлеемский свет...; Век-ворон; Человек номер восемь; Вечер в Брест-Литовске. 1914; «Расскажи о весне...» ; «Пронто?..» / Николай Александров // Небесная река : сборник литературных произведений авторов Бреста и Рязани. Рязань, 2017. С. 5–14.
  9. Поблёкли и звуки, и краски… ; У ступеней Николы Морского… ; На варяжском пиру ноября… ; Ветром взвихренные листья… : [стихи] / Николай Александров // Жырандоля. Мінск : Кнігазбор, 2009. № 2. С. 128–132.
  10. Беловежская Пуща: особенности царской охоты / Николай Александров // Родина. 2021. № 10. С. 110–112.
  11. Брестский маршрут Николая Гоголя / Николай Александров // Родина. Москва, № 10. С. 98–100.
  12. Бывал ли Гоголь в Бресте / Николай Александров // Брестский вестник. 2020. 6 февраля (№ 6). С. 19.
  13. 1000 лет – от Берестья до Бреста / Николай Александров // Родина. Москва, № 9. С. 98–101.
  14. Как город возвращался к жизни в 1919 году / подготовил Николай Александров // Брестский вестник. 2019. 26 сентября (№ 39). С. 6.
  15. Брестская крепость Василия Пескова / Николай Александров // Родина. Москва, № 8. С. 102–103.
  16. Брестский кадетский корпус: галерея преподавателей и командиров на фоне эпохи / подготовил Николай Александров // Брестский курьер. 2017. 5 октября (№ 41). С. 18–19.
  17. Евгений Евтушенко и Брест : здесь не раз звучал его поэтический голос / Николай Александров // Брестский курьер. 2017. 6 апреля (№ 15). С. 6–
  18. Брестчанка Зоя Микуловская и ее потаенная любовь / Николай Александров // Брестский курьер. 2017. 8 марта (№ 11). С. 7.
  19. Игорь Стравинский и его приключение с быком в Брест-Литовске : [о посещении Бреста знаменитым композитором в 1911 г.] / Николай Александров // Брестский курьер. 2016. 17 ноября (№ 47). С. 18.
  20. Мадам Вальска : как девочка из Бреста стала одной из самых богатых и модных женщин мира : [биография оперной певицы Анны Вальской (Пуач), родилась в Брест-Литовске в 1887 г., умерла в США в 1984 г.] / Николай Александров // Брестский курьер. 2016. 22 сентября (№ 39). С. 18.
  21. Имя для музея Брестского железнодорожного вокзала : [биография Михаила Курбатова (1858–1921), был начальником станции Брест в 1986 г.] / Николай Александров // Брестский курьер. 2016. 2 июня (№ 23). С. 6.
  22. Адмирал БЭМЗа : к 90-летию Владимира Сальникова : [биография первого директора Брестского электромеханического завода] / Николай Александров // Брестский курьер. 2014. 7 августа (№ 32). С. 8.
  23. Беларусь в его судьбе : к 75-летию Владимира Высоцкого / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 24 января (№ 4). С.1, 9.
  24. Михаил Глинка: «В Бресте я уже ходил довольно свободно» / Николай Александрович // Брестский курьер. 2011. 24 ноября (№ 47). С. 10.
  25. Дед Владимира Высоцкого был личностью артистической / Николай Александров // Брестский курьер. 2011. 27 января (№ 4). С. 20.

 

Аб жыцці і творчасці М. А. Аляксандрава

  1. Рубашевский, Ю.«Сквозь бушующее пламя» : [о книге Н. Александрова «Брест-Литовск в огне Первой мировой войны»] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2021. 8 октября (№ 41). С. 8.
  2. «Польские судьбы в истории Бреста» : [о выставке плакатов «Польские судьбы в истории Бреста», подготовленной редакцией газеты «Брестский курьер» в Генконсульстве РП г. Бреста. Проект Н. Александрова] // Брестский курьер. 2013. 1 августа (№ 31). С. 10.
  3. Вкратце : главный редактор газеты «Брестский курьер» Николай Александров стал одним из победителей творческого конкурса «Вольнае слова» // Брестский курьер. 2013. 9 мая (№ 19). С. 2.
  4. Павлова, Л. Живая ласточка в чертоге «Кирпича» : [вечер поэзии прошел в арт-клубе Брестского ГДК; участники: А. Поплавский, В. Глазов, Н. Александров, И. Дашина, Д. Рыбак, Е. Бесчастный] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 28 марта (№ 13). С. 21.
  5. Дорогой поэзии идут свободные люди : [о презентации книги поэзии Н. Александрова «Долгий путь в Китеж» в областной библиотеке им. М. Горького] // Брестский курьер. 2010. 30 сентября (№ 40). С. 3.
  6. Громков, В. Бог облаком плывет… : лучший подарок городу : [о книге Н. Александрова «Долгий путь в Китеж»] / Виктор Громков // Брестский калейдоскоп. 2010. 19 января (№ 2). С. 3.
  7. Поэтический Китеж в руки хранительниц книг : [Н. Александров подарил свою новую книгу «Долгий путь в Китеж» Брестской областной библиотеке им. М. Горького] // Брестский курьер. 2010. 7 января (№ 2). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 75 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Красавік 2025 15:43