Восенню 1943 г., калі фронт вяртаўся назад, мястэчка поўнілася чуткамі аб тым, што зараз немцы асабліва злосныя: нішчаць усё, а людзей — забіваюць. Сям’я Кажадубаў вырашае пакінуць дом і перачакаць дзе-небудзь у лесе. Але ў апошні момант бацька вырашыў застацца на месцы, а Кацярына Іванаўна рушыла ў дарогу з хлапчукамі, знайшлі прытулак у лесе ля в. Фізінкі, жылі ў будане з галля. Калі праз месяц (29 лістапада) вызвалілі Нараўляны, вярнуліся дамоў.
У доме Кажадубаў апошнім часам жылі немцы. Яны спалілі ў печцы ўсю мэблю, разабралі сенцы. Рыгора Дзмітрыевіча збілі да паўсмерці, завалаклі на бераг Прыпяці і кінулі ў ваду. Яго напаўжывога знайшоў сусед Яўхім, забраў і даглядаў, але праз некалькі дзён той памёр. Смерць бацькі не стала адзінай трагедыяй для сям’і. Напрыканцы лета 1944 г. не стала Уладзіка, які, лавіўшы рыбу, падарваўся на гранаце.
Восенню Святаслаў і Мікола пайшлі ў першы клас. Не было ні падручнікаў, ні сшыткаў, адзін аловак на двух. Дужа даймаў голад. Адзіную каштоўную рэч у хаце — скрыпку — Кацярына Іванаўна абмяняла на два пуды жыта. Калі сястра Галіна, якая ў час вайны працавала ў шпіталі, вярнулася дамоў, сям'я стала жыць лягчэй.
У 1954 г. хлопцы скончылі сярэднюю школу. Мікола пайшоў вучыцца на механізатара. Святаслаў вельмі любіў кнігі і выбраў для сябе філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута. Адначасова шмат працаваў. Адно лета ўладкаваўся карэспандэнтам у нараўлянскую раённую газету «Прыпяцкая праўда». З дыпломам настаўніка мовы і літаратуры Святаслаў Кажадуб па размеркаванні паехаў у Лагішынскі раён. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў в. Сташаны.
Сустрэў сваю «палавінку» — Таццяну Іванаўну Лаўранюк, настаўніцу, яны пабраліся і паехалі працаваць у в. Азяты Жабінкаўскага раёна. У 1966 г. пачала выходзіць раённая газета «Сельская праўда», рэдактар Барыс Абрамавіч Брэўдо запрасіў на працу маладых настаўнікаў. Святаслаў Кажадуб заняўся аддзелам пісьмаў, журналісцкая праца захапіла яго. Яшчэ папрацаваў інспектарам райана, а затым Кажадубы з двума дзяцьмі пераехалі ў Івацэвічы.
У 1974 г. Святаслаў Кажадуб стаў працаваць у раённай газеце «Кастрычнік». Карэспандэнт апантана збіраў звесткі пра байцоў Вялікай Айчыннай вайны, тады яшчэ не думалася пра кнігу. Святаслаў Рыгоравіч быў вопытным газетчыкам, дасведчаным журналістам, меў свой стыль пісьма, які лёгка пазнаваўся сярод іншых, ягоныя нарысы зроблены з мастацкім пераасэнсаваннем, напоўненыя жывымі перажываннямі. На працягу сваёй творчай дзейнасці друкаваў матэрыялы ў раённых, абласных і рэспубліканскіх газетах. Тры яго нарысы ўвайшлі ў гісторыка-дакументальную хроніку «Памяць. Івацэвіцкі раён» (1997).
З 1996 г. Святаслаў Рыгоравіч выйшаў на пенсію. Але яшчэ пяць гадоў працаваў карэспандэнтам рэгіянальнай «Газеты для вас», якая выдавалася ў Івацэвічах. Канчаткова пайшоўшы на пенсію, засеў за кнігу.
У першую кнігу «Жывая гісторыя» (2017) увайшлі публікацыі, пачынаючы з 1967 г., пра Вялікую Айчынную і нядаўнюю Афганскую войны. Яе героі – франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу. Святаслаў Рыгоравіч задумваецца над новай кнігай. Дакументальная кніга «Славутыя землякі» (2020) уключае 28 нарысаў пра дваццаць восем асоб. У кнізе ёсць месца для ваенных і палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, пра першую ў раёне трактарыстку, вядомага шахмаціста і інш.
Трэцяя кніга С. Р. Кажадуба «Вернасць» (2024) — аб міліцыі, аб салдатах правапарадку, аб тых, хто стаіць на варце Закона, ахоўвае мір і спакой нашых грамадзян. Не забыты многія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія, вярнуўшыся з фронту або з партызан, працягвалі сваю службу ўжо ў міліцыі. Ёсць матэрыялы і пра тых міліцыянераў, што аддалі сваё жыццё за Радзіму, змагаючыся на фронце і ў радах народных мсціўцаў, а таксама пра міліцыянера з Івацэвіцкага раёна, які быў удзельнікам вайны ў Афганістане. У раздзеле «Міліцыя і школы» змешчаны матэрыялы аб рабоце супрацоўнікаў Івацэвіцкага райаддзела міліцыі са школьнай моладдзю.
У Святаслава Рыгоравіча была свая асаблівасць у падыходзе да гістарычных асоб: ён не пісаў кароткіх артыкулаў. Пакрысе разгортваў жыццяпіс пра герояў сваіх нарысаў максімальна шырока, каб не проста асвятліць іх жыццёвы шлях, але паказаць унутраны свет чалавека. І больш за тое: адшукаць сапраўдныя вытокі духоўнай сілы, паказаць, у якіх варунках фарміраваўся характар героя, што было падмуркам светапоглядаў. Такім чынам, адзін газетны артыкул разгортваўся на некалькі нумароў і станавіўся каштоўным здабыткам не толькі для чытача, але і для бібліятэк і школ.
С. Р. Кажадуб пасля цяжкай хваробы памёр 23 мая 2025 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака.
Русак Таццяна Сяргееўна, бібліёграф аддзела
абслугоўвання і інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці
Працы С. Р. Кажадуба
- Вернасць : нарысы / С. Р. Кажадуб. – Брэст : Альтэрнатыва, 2024. – 284 с.
- Славутыя землякі / С. Р. Кажадуб. – Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2020. – 692 с.
- Жывая гісторыя / С. Р. Кажадуб. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2017. – 657, [1] с.
- Яшчэ сняцца гады баявыя... / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2020. 8 мая. С. 4.
- Другая вайна Васіля Галавача / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2020. 25 красавіка. С. 5.
- Трывожаць душу ўспаміны / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2020. 18 сакавіка. С. 5.
- Чуйко, У. Жыццёвая вера і вернасць / Уладзімір Чуйко ; Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2020. 15 студзеня (№ 4). С. 5.
- Свая праўда жыцця / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 6 лістапада. С. 4.
- Чуйко, У. Як ажыла памяць... / Уладзімір Чуйко ; падрыхтаваў Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 30 кастрычніка. С. 6.
- Чуйко, У. Бусечкаў Лёшка / Уладзімір Чуйко ; падрыхтаваў Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2019. 29 чэрвеня. С. 4.
- І званне, і ўзнагарода / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 4 мая. С. 1, 3.
- «Я вярнуся вясною...» / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2019. 4 мая. С. 4.
- Трывожаць душу ўспаміны / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2019. 3 красавіка. С. 1, 4.
- Ёсць нагода вярнуцца да надрукаванага / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2019. 16 сакавіка. С. 5.
- Быць камандзірам – прызванне / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2019. 23 лютага. С. 1, 4.
- Рэйс першы, рэйс апошні / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 13 лютага. С. 1, 4.
- Чуйко, У. Ёсць у подзвігаў пачатак : [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Ціхановіча Басалая] / Уладзімір Чуйко ; падрыхтаваў Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 29 чэрвеня. С. 4.
- Памяць жыве : [пра міліцыянера Аляксея Кандратавіча Хартынюка ў гады Вялікай Айчыннай вайны] / Святаслаў Кажадуб // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 13 чэрвеня. С. 4.
- Галоўная зброя – слова : [пра жыццёвы шлях міліцыянера П. П. Леановіча ўраджэнца в. Соміна Івацэвічскага раёна] / Святаслаў Кажадуб // На страже. 17 ноября (№ 46). С. 16.
- «Я стараюся жыць...» : [Ніна Іванаўна Шыян, партызанская сувязная] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 5 мая. С. 5.
- Яе прызванне служыць людзям : [пра былую супрацоўніцу Івацэвічскага РАУС Святлану Фядосік (у дзявоцтве Кавалеўская)] / Святаслаў Кажадуб // На страже. 28 апреля. С. 15.
- Нязменны памочнік : [пра жыццёвы шлях міліцыянера Анатоля Грышчэню, удзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 21 красавіка. С. 5.
- Да ста гадоў я дажыву : [пра былога партызана Ілью Фаміча Пархоміка] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2017. 14 сакавіка. С. 6.
- Памяць на ўсё жыццё : [пра воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Мікалаевіча Лопуця] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 14 лютага. С. 3.
- Жыццё – самае вялікае шчасце / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2017. 3 лютага. С. 12.
- На двух кантынентах : [Міхаіл Емяльянавіч Куратнік з в. Глінная, удзельнік Вялікай Айчыннай і Савецка-Японскай вайны] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 15 лістапада. С. 4.
- Не лічыў зорак на пагонах / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2016. 4 лістапада. С. 5.
- Агінскія: хто яны, скуль яны? / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2016. 25 кастрычніка. С. 5.
- І на моры, і на сушы : [аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны А. А. Кузіне з г. Івацэвічы] / Святлана Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 8 ліпеня. С. 5.
- Цераз тры ракі : [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Сцяпанавіча Сіткевіча з в. Харошча] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 1 ліпеня. С. 3.
- Успаміны працягваюць жыць : [Сяргей Антонавіч Чэшка, падпалкоўнік унутранай службы ў адстаўцы, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 3 мая. С. 4.
- З вышыні гадоў сваіх : [пра Мікалая Канстанцінавіча Ламейку, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з в. Даманава] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 29 красавіка. С. 4.
- Праўда пра Аляксея Гулевіча / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 23 лютага. С. 5.
- Наш тутэйшы Чапай / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2016. 15 студзеня. С. 6.
- Доўгая дарога да бацькі : [пра лёс сям'і франтавіка Васіля Пятровіча Сінкаўца з в. Старадубцы, які загінуў і пахаваны ў Германіі] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 2 ліпеня. С. 4.
- З верай і надзеяй – жыць / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 17 красавіка. С. 4.
- З маладой душой... / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 6 студзеня (№ 1). С. 5.
- «Мора дагэтуль мне сніцца...» / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 8 мая. С. 5.
- Назаўсёды ў нашых сэрцах : [успаміны родных пра былога франтавіка, партызана Васіля Васільевіча Коціка з в. Падстарынь] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 3 красавіка. С. 4.
- Шлях да майстарства : [Аляксандр Анатольевіч Яўмененка, ураджэнец г. Івацэвічы, дырыжор аркестра галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў Расіі па Маскоўскай вобласці] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2015. 16 кастрычніка. С. 5.
- «Я дасягну сваіх мар» : аб жыцці і творчасці Сцяпана Крываля / Святаслаў Кажадуб // Лiтаратура і мастацтва. 2010. 13 жніўня (№ 32). С. 13.
- Вера Харужая: «Я нарадзілася для радасці» / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 22 жніўня. С. 8.
- Пуцявіны Міколы Купрэева / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2 4 ліпеня. С. 9; 15 чэрвеня. С. 4; 1 чэрвеня. С. 4; 25 мая. С. 3.
- Волчык, М. Рыгор Шырма – наш вялікі чарадзей музыкі і спеваў / М. Волчык, С. Кажадуб // Газета для вас. 2005. 31 снежня – 6 студзеня; 14–20 студзеня; 21–27 лютага; 4–10 лютага; 11–17 лютага; 18–24 лютага; 4–10 сакавіка; 18–24 сакавіка; 25–31 сакавіка; 26 лістапада –2 снежня; 3–9 снежня; 10–16 снежня; 17–23 снежня; 31 снежня – 6 студзеня.
- Народны змагар і жыцця пясняр : [нарыс жыцця і творчасці П. С. Пестрака] / Святаслаў Кажадуб // Газета для вас. 2002. 1–7 лютага; 8–14 лютага; 15–21 лютага; 22–28 лютага; 1–7 сакавіка; 8–14 сакавіка; 15–21 сакавіка; 22–28 сакавіка; 29 сакавіка – 4 красавіка; 5–11 красавіка.
Аб жыцці і творчасці С. Р. Кажадуба
- Скорбим... Ушел из жизни Святослав Григорьевич Кожедуб : [некролог] / бывшие коллеги из редакции газеты «Кастрычнік» и «Івацэвіцкі веснік» // Івацэвіцкі веснік. 2025. 31 мая. С. 13.
- Выйшла ў свет новая кніга : [пра кнігу С. Кажадуба «Вернасць» // Івацэвіцкі веснік. 2024. 28 снежня. С. 5.
- Ростаў, А. Другое нараджэнне, або Яны стаялі ля вытокаў : [аб работніках рэдакцыі газеты «Сельская праўда»] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 5 мая. С. 4.
- Гапееў, В. Помніць імёны сваіх герояў : [выйшла дакументальная кніга С. Кажадуба «Славутыя землякі»] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 15 жніўня. С. 5.
- Гапееў, В. І пішацца гісторыя нашай малой радзімы... : [аб прэзентацыіі кнігі С. Кажадуба «Жывая гісторыя» ў Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Пестрака] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 18 мая. С. 11.
- Бензярук, Р. З кагорты першых : [нарыс пра журналіста, пісьменніка С. Р. Кажадуба] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 5 мая. С. 3.
- «Жывая гісторыя» : [пра кнігу С. Кажадуба «Жывая гісторыя»] // Івацэвіцкі веснік. 2017. 12 снежня. С. 5.