Зінаіда Дудзюк нарадзілася на Віцебшчыне, скончыла Брэсцкі інжэнерна-будаўнічы інстытут, вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце М. Горкага ў Маскве. Працавала інжынерам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра. Выдала 8 зборнікаў паэзіі, больш за два дзясяткі выданняў дакументальнай і мастацкай прозы, у т. л. раманаў, а таксама некалькі зборнікаў драматычных твораў і казак для дзяцей. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пераможца шэрагу абласных, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў.
Да мерапрыемства супрацоўнікі сектара краязнаўства падрыхтавалі кніжную выставу «З маленства сілу слова знаю», прысвечаную жыццю і творчай дзейнасці аўтаркі. На экспазіцыі былі прадстаўлены асобныя кнігі, калектыўныя зборнікі, публікацыі ў перыядычным друку, а таксама копіі цікавых фатаздымкаў з асабістага архіву пісьменніцы.
Падчас сустрэчы старшыня гарадскога Савета ветэранаў Ганна Тарасаўна Анішчук выказала свае ўражанні ад прачытаных кніг Зінаіды Іосіфаўны. Шчырай і адкрытай атрымалася гутарка з аўтарам. Зінаіда Іосіўна зачытала некалькі сваіх вершаў, расказала пра свае старыя і новыя творы. Прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні пісьменніцы, набыць яе кнігі і ўзяць аўтограф.
Зусім нядаўна Зінаіда Дудзюк адзначыла 75-гадовы юбілей. Павіншаваць калегу па пяру прыйшла берасцейская паэтка і выдавец Наталля Кандрашук. Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі моцнага здароўя, творчага плёну і новых удзячных чытачоў аўтару.
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48 79
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|