Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Красавік 2026 11:59

Пераможцы абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка

24 красавіка ў БрДУ імя А. С. Пушкіна ў чарговы раз адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка. Па традыцыі ў святочным мерапрыемстве прыняла ўдзел і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі прысутным кніжную экспазіцыю з фондаў установы, прысвечаную лаўрэатам прэміі за ўсе гады і сёлетнім намінантам. Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень у абласной бібліятэцы захоўваецца самая поўная калекцыя намінаваных кніг, у тым ліку рэдкіх, малатыражных і з дароўнымі надпісамі. Прысутныя мелі магчымасць даведацца аб гісторыі стварэння ўнікальнай для першага рэгіёна прэміі, прасачыць яе развіццё па гадах і намінацыях, а таксама глыбей азнаёміцца з асобай Уладзіміра Калесніка, яго творчай і жыццёвай дзейнасцю.

Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць новых лаўрэатаў прэміі — берасцейскіх паэтак Ніну Гарагляд, Аксану Валуй і Надзею Момлік з заслужанай перамогай і зычаць творчага натхнення і плёну!

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 47 разоў Апошняя змена Аўторак, 28 Красавік 2026 12:07