У аснове выставы — рэдкія гістарычныя дакументы і матэрыялы, успаміны абаронцаў Брэсцкай крэпасці і горада, якія першымі сустрэлі ворага 22 чэрвеня 1941 года. Наведвальнікі могуць убачыць унікальныя фатаграфіі першых дзён вайны, а таксама пагартаць кнігі з аўтографамі гісторыкаў і краязнаўцаў, якія цікавіліся і даследвалі ваенную тэматыку.
Сярод кніг, прадстаўленых на экспазіцыі асобнае месца адведзена творцам Берасцейшчыны, якія прайшлі праз агонь Вялікай Айчыннай вайны як на франтах, так і ў партызанскіх атрадах. Найбольш значнай постаццю сярод брэсцкіх пісьменнікаў-франтавікоў з'яўляецца: Уладзімір Калеснік, Піліп Пестрак, Мікола Засім, Васіль Ласковіч і іншыя.
Выстава «Мы памятаем» будзе дзейнічаць у сектары краязнаўства на працягу месяца. Запрашаем усіх зацікаўленых для азнаямлення!
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|