23 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзмітрыевіча Ромы (1919–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.
30 жніўня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі (1954), дзяржаўнага дзеяча, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Жыццё і дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі звязана з Брэсцкай вобласцю. Тут ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу, а ўжо абраны Прэзідэнтам, часта бывае ў рабочых паездках, знаёміцца з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, вайсковых падраздзяленняў і спартыўных аб’ектаў, гутарыць з мясцовымі жыхарамі. Шмат мерапрыемстваў на Брэстчыне праведзена па ініцыятыве Прэзідэнта.
19 чэрвеня 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Паўлавіча Вакульчыка (1964), дзяржаўнага дзеяча, генерал-лейтэнанта
Валерый Паўлавіч Вакульчык нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 г. у в. Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Павел Дзянісавіч Вакульчык у 1971–1986 гг. працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан». Маці Марыя Аляксееўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры, дырэктар школы ў в. Ліпнікі. Валерый быў старэйшым з траіх дзяцей у сям’і.
Валерый Вакульчык закончыў Радастаўскую сярэднюю школу, паступіў у Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, якое закончыў у 1985 г. У 1985–1991 гг. праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.
17 жніўня 2024 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Іванаўны Федасюк (1904–1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У пачатку Першай сусветнай вайны яе бацька пайшоў на фронт, а неўзабаве маці з чатырма малымі дзецьмі, старэйшай з якіх, Аляксандры, споўнілася дзесяць гадоў, была эвакуіравана ў глыб Расіі, пад Арэнбург.
Аляксандра вучылася ў сярэдняй школе, а па вечарах разам з моладзю збіралася на камсамольскія зборы, на заняткі ўсёнавуча, дзе абмяркоўваліся навінкі літаратуры, агучваліся мары аб будучыні. Калі скончылася вайна, Іван Федасюк адшукаў сваю сям’ю і вырашыў, што час вяртацца на дзедаўскую зямлю.
18 мая 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Кірычука (1949), кандыдата тэхнічных навук, доктара сацыялагічных навук, палітыка, дзяржаўнага дзеяча
Сцяпан Міхайлавіч Кірычук нарадзіўся 18 мая 1949 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Яго бацька, Міхаіл Якаўлевіч Кірычук, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пачатковую школу Сцяпан Кірычук закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры. Далей вучыцца трэба было ў в. Гарадзец, што за 11 км ад роднай вёскі. На сямейным савеце вырашана было паступаць у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.
15 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча (1919–1987), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.
9 мая 2023 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Кісялёва (1903–1982), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, першага сакратара Брэсцкага абкама КП(б)Б у 1939–1940 гг.
Мікалай Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 9 мая 1903 г. у в. Барнук Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні (цяпер Пензенскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1922 г. закончыў дзевяцігадовую школу ў сяле Забораўка Сімбірскай губерні. У 1922–1923 гг. вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў г. Сызрані Сімбірскай губерні. У 1923–1925 гг. – інструктар, загадчык аддзела павятовага камітэта РКСМ.
1 сакавіка 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Ліса (1958), дзяржаўнага дзеяча
Анатоль Васільевіч Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 г. працаваў газаэлектразваршчыкам на аўтабазе № 5 у г. Скідзелі, служыў у Савецкай арміі (1976–1978).
У 1983 г. Анатоль Ліс закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльснасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, старшым майстрам Скідзельскага СПТУ-199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, сакратаром парткама і намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. У 1991 г. закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення пры ЦК КПБ па спецыяльнасці «паліталогія». З 1996 г. па 2005 г. – старшыня Навагрудскага райвыканкама.
5 лістапада 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Трафімавіча Кічкайлы (1933), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага будаўніка, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2009)
Аляксандр Трафімавіч Кічкайла нарадзіўся 5 лістапада 1933 г. у г. Баранавічы Навагрудскага павета (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў стрэлачнікам на чыгунцы. У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. Пасля заканчэння сярэдняй школы пастапіў на факультэт прамысловага грамадзянскага будаўніцтва Беларускага палітэхнічнага інстытута.
31 сакавіка 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вітольдавіча Шулейкі (1968), дзяржаўнага дзеяча
Юрый Вітольдавіч Шулейка нарадзіўся 31 сакавіка 1968 г. у г. п. Казлоўшчына Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Вітольд Балеслававіч Шулейка, працаваў майстрам-настаўнікам у мясцовым прафесійна-тэхнічным вучылішчы, вучыў карыстацца трактарам. Маці, Ядзвіга Уладзіміраўна, працавала бухгалтарам.