Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній – адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы. Рашэнні аб яго будаўніцтве прынялі Савет Міністраў СССР і Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР у 1969 г. Новы завод быў павінен забяспечыць мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяванне вялікага шэрагу прамысловых прадпрыемстваў краіны. Прадугледжвалася, што і яго тэхнічнае абсталяванне будзе на самым высокім узроўні.

Будаўніцтву завода адразу надавалася асаблівае значэнне, яно вялося калектывам БУ-172 будаўнічага трэста № 25 г. Баранавічы. Усё будаўніцтва вялізнага прамысловага комплексу, якое пачалося 14 студзеня 1971 г., было завершана датэрмінова. 14 сакавіка 1974 г. завод быў здадзены ў эксплуатацыю, пачаў асваенне вытворчых магутнасцей і выраб першых металаапрацоўчых агрэгатных станкоў. 16 красавіка 1974 г. была выраблена першая дэталь да агрэгатных станкоў. У 1975 г. была здадзена ў эксплуатацыю другая чарга завода.

Дадатковая інфармацыя

Генадзь Аляксеевіч Гапановіч нарадзіўся 4 сакавіка 1939 г. у в. Сераднякі Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і служачых. У 1951 г. скончыў Свярдлоўскае культасветвучылішча, у 1963 г. – рэспубліканскія курсы рэжысёраў пры Міністэрстве культуры БССР, у 1985 г. – Даўгаўпілскае аддзяленне журналістыкі Рыжскага ўніверсітэта.

Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. З 1985 г. жыў у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Працаваў мастаком на Баранавіцкай абутковай фабрыцы.

Дадатковая інфармацыя

Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.

У 1559 г. маёнтак Імянін – ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і чатырох братоў Ждановічаў. У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрына ў Брэсцкім ваяводстве, у 1589 г. – уладанне Т. Л. Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра.

Дадатковая інфармацыя

Сваю гісторыю аўтамабільны парк № 15 г. Драгічына Брэсцкай вобласці адлічвае з 1964 г., калі ў складзе філіяла Кобрынскай аўтабазы была арганізавана Драгічынская аўтабаза № 5. Яе першым кіраўніком з’яўляўся Аляксандр Лукіч Гац.

На аўтабазу № 5 ускладаліся абавязкі па забеспячэнні горада і раёна аўтамабільнымі перавозкамі грузаў і пасажыраў. У той час вытворчыя і адміністрацыйныя памяшканні новаўтворанага аўтатранспартнага прадпрыемства размясціліся ў будынках па вул. Кастрычніцкай, 57. У аўтагаспадарцы налічвалася 79 грузавых аўтамабіляў і 11 аўтобусаў з рабочым персаналам 248 чалавек. Аўтагаспадарка мела такія аўтамашыны, як ГАЗ-51, ЗІЛ-164, КАЗ-608.

Дадатковая інфармацыя

 

Першая згадка пра існаванне праваслаўнай царквы ў в. Лямяшевічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Лапацiнскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) адносіцца да 1564 г. Паселішча з даўніх часоў належала вядомым шляхецкім сем'ям, пераважна Лемяшэўскім, які пабудавалі ў сваім сяле каменны храм у гонар Святой Тройцы.А калі той згарэў, то па абяцанні пабудавалі новую царкву Раства Прасвятой Багародзіцы.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 6 з 366